прыгажэ́й прил., нареч. сравнит. ст. кра́ше, краси́вее, краси́вей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыго́жа

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
прыго́жа прыгажэ́й найпрыгажэ́й

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыгажэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыгажэ́ю прыгажэ́ем
2-я ас. прыгажэ́еш прыгажэ́еце
3-я ас. прыгажэ́е прыгажэ́юць
Прошлы час
м. прыгажэ́ў прыгажэ́лі
ж. прыгажэ́ла
н. прыгажэ́ла
Загадны лад
2-я ас. прыгажэ́й прыгажэ́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыгажэ́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

покраси́вее

1. нареч. (тро́хі) прыгажэ́й, (тро́хі) харашэ́й;

2. прил. (тро́хі) прыгажэ́йшы, (тро́хі) харашэ́йшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бана́льна,

1. Прысл. да банальны.

2. у знач. вык. Шаблонна, збіта. [Авяр’ян:] — Толькі вяселле з машынай.. — гэта вельмі банальна. Нуды прыгажэй — у вазку па сняжку ды з бомамі пад дугой. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́пей, ле́пяй, ле́пі, ле́пій ’лепш’ (Бяльк., Мядзв., ТСБМ, Касп., Сцяшк., КЭС, лаг.; маладз., Янк. Мат.), асіп., уздз. ’больш’ (Жд. 2; Бузук). Польск. lepiej, lepie, lepi, н.-луж. lěpjej, lěpʼ, в.-луж. lěpje, чэш. lépe, líp. Вышэйшая ступень ад добра. Прасл. lěpje, lěpěje, якое першапачаткова азначала ’прыгажэй’, утворана ад lěpъ. Гл. лепшы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кра́ше сравнит. ст., разг.

1. нареч. (лучше) лепш, ле́пей; (красивее) прыгажэ́й;

2. прил. (лучше) ле́пшы; (красивее) прыгажэ́йшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наря́днее сравнит. ст.

1. нареч. прыгажэ́й, багаце́й; шыко́ўней, больш шыко́ўна, пышне́й; см. наря́дно;

2. прил. больш прыбра́ны, больш убра́ны; больш вы́страены; прыгажэ́й (багаце́й, шыко́ўней, больш шыко́ўна, пышне́й) адзе́ты (апра́нуты, апра́нены разг.); прыгажэ́йшы; багаце́йшы; шыко́ўнейшы, больш шыко́ўны; пышне́йшы; см. наря́дный.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́рабак, ‑бка; мн. парабкі, ‑оў і парабкі, ‑аў; м.

Наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы. Зямля навокал была ўрадлівая.. Парабкоў тут было многа, бо фальваркі і маёнткі былі багатыя. Чорны. Было ў пана сямёра парабкоў, адзін аднаго прыгажэй і здатней. Лынькоў. Гнаў канвой парабкоў, — тупат ног за акном. Пан хадзіў па пакоі, чарнейшы ад хмары. Куляшоў. У хаце туліліся дзве сям’і парабкаў, але і іх не было, — паехалі араць на поле. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стварэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. стварыць.

2. Тое, што створана кім‑н.; твор літаратуры, мастацтва. Я да мазалёў на пальцах і рабаціння ў вачах папакутаваў над уласным новым стварэннем [скрыпкай]. Кулакоўскі. Мне здаецца, што ў нас ёсць усе падставы іменна такім чынам, прачытаць сягоння геніяльнае стварэнне Шэкспіра. Лужанін.

3. з азначэннем. Жывая істота — чалавек, жывёліна. [Ніна:] — Здаецца, няма нічога прыгажэй і мілей за гэтае малое, харошае стварэнне, — прыціснула яна да сябе, цалуючы, Люду... Васілевіч. Птушка — стварэнне кволае, догляду асаблівага патрабуе. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)