прыва́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыва́тны прыва́тная прыва́тнае прыва́тныя
Р. прыва́тнага прыва́тнай
прыва́тнае
прыва́тнага прыва́тных
Д. прыва́тнаму прыва́тнай прыва́тнаму прыва́тным
В. прыва́тны (неадуш.)
прыва́тнага (адуш.)
прыва́тную прыва́тнае прыва́тныя (неадуш.)
прыва́тных (адуш.)
Т. прыва́тным прыва́тнай
прыва́тнаю
прыва́тным прыва́тнымі
М. прыва́тным прыва́тнай прыва́тным прыва́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыва́тны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца асобнай часткай чаго-н., не агульны, не тыповы.

П. вывад.

Заключэнне ад агульнага да прыватнага (наз.). П. факт.

2. Асабісты, не грамадскі, не дзяржаўны.

Прыватная тэлеграма.

Прыватная справа.

3. Які належыць пэўнай асобе, не грамадству, не дзяржаве.

Прыватная ўласнасць.

П. заказ.

4. Які мае адносіны да асабістага, індывідуальнага валодання, дзейнасці, гаспадаркі і адносін, якія адсюль вынікаюць.

Прыватнае жыццё.

Прыватная пастанова (спец.) — пастанова, якая выносіцца судом па пытанні, што не падлягае яго кампетэнцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыва́тны в разн. знач. ча́стный;

заключэ́нне ад ~нага да агу́льнага — заключе́ние от ча́стного к о́бщему;

~ная ўла́снасць — ча́стная со́бственность;

~ная асо́ба — ча́стное лицо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыва́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць пэўнай асобе, з’яўляецца чыёй‑н. уласнасцю; не грамадскі, не калектыўны. Прыватная кватэра. □ На гэты дзень было намечана перасяленне многіх будаўнікоў з прыватных кватэр у гарадскія дамы. Кулакоўскі. У Залкінда на панадворку часта гуляла дванаццацігадовая дачка Вета — вучаніца прыватнай гімназіі. Карпюк. // Не звязаны з якім‑н. прадпрыемствам, дзяржаўнай або грамадскае службай; які выконваецца для індывідуальнай асобы. Прыватная краўчыха. Прыватны заказ. □ [Эльза] ўжо знайшла некалькі прыватных урокаў у багатых сем’ях і цяпер жыве на сваім хлебе. Чарнышэвіч. // Які займаецца індывідуальным гаспадараннем. Прыватны ўласнік.

2. Які датычыцца каго‑н. асабіста, чыіх‑н. асабістых спраў; асабісты. Прыватная перапіска. Прыватная размова. □ Усе прыватныя тэлеграмы залежваліся, потым адпраўляліся поштай. Шынклер. // Які знаходзіцца за межамі грамадскай, вытворчай і інш. дзейнасці, не звязаны з ёй. Прыватнае жыццё. □ [Дзянісаў] тут не прыватная асоба, а кіраўнік экспедыцыі, і ён не мае права паддавацца сваім асабістым антыпатыям. Гамолка.

3. Які з’яўляецца часткай, дэталлю чаго‑н., адносіцца да частак чаго‑н.; не агульны. Ісці ў суджэнні ад прыватных з’яў да агульнага заключэння. □ Байка павінна даваць абагульненні, адлюстроўваць не які-небудзь прыватны факт, адзінкавае здарэнне. Казека. // Не характэрны, асобны, выключны. Прыватны выпадак. □ Гэта толькі прыватны, хоць і важны эпізод. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыва́тны ’які належыць пэўнай асобе’ (Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ), прыва́тны, права́тны ’ўласны’, прыва́тне ’ўласна’ (смарг., паст., брасл., Сл. ПЗБ); ст.-бел. приватный, прыватный (з 1595 г.) са ст.-польск. prywatny (XVI ст.), якое, у сваю чаргу, з лац. prīvātus (Булыка, Лекс. запазыч., 33). Сюды ж прыва́та ’пабочны даход, асабліва за прыватныя ўрокі’ (Нас.), якое працягвае таксама запазычанае са ст.-польск. prywata < лац. privata; Булыка (Лекс. запазыч., 262) лічыць лацінскае слова непасрэднай крыніцай запазычання ст.-бел. прива́та ’асабістая выгада, прыватнасць’; параўн. таксама чэш. privát ’прыватная кватэра; прыватныя ўрокі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяржа́ўна-прыва́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзяржа́ўна-прыва́тны дзяржа́ўна-прыва́тная дзяржа́ўна-прыва́тнае дзяржа́ўна-прыва́тныя
Р. дзяржа́ўна-прыва́тнага дзяржа́ўна-прыва́тнай
дзяржа́ўна-прыва́тнае
дзяржа́ўна-прыва́тнага дзяржа́ўна-прыва́тных
Д. дзяржа́ўна-прыва́тнаму дзяржа́ўна-прыва́тнай дзяржа́ўна-прыва́тнаму дзяржа́ўна-прыва́тным
В. дзяржа́ўна-прыва́тны (неадуш.)
дзяржа́ўна-прыва́тнага (адуш.)
дзяржа́ўна-прыва́тную дзяржа́ўна-прыва́тнае дзяржа́ўна-прыва́тныя (неадуш.)
дзяржа́ўна-прыва́тных (адуш.)
Т. дзяржа́ўна-прыва́тным дзяржа́ўна-прыва́тнай
дзяржа́ўна-прыва́тнаю
дзяржа́ўна-прыва́тным дзяржа́ўна-прыва́тнымі
М. дзяржа́ўна-прыва́тным дзяржа́ўна-прыва́тнай дзяржа́ўна-прыва́тным дзяржа́ўна-прыва́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прива́тный уст. прыва́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыватнаўла́сніцкі, -ая, -ае.

Тое, што і прыватны (у 3 знач.).

Прыватнаўласніцкая гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антрэпрэнёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыватны тэатральны прадпрыемец.

|| прым. антрэпрэнёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаскла́д, -у, -дзе, м. (спец.) Найпрасцейшы від алгебраічнага выразу элементарнай алгебры; прыватны выпадак мнагаскладу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)