прыбы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак.

1. Прыйсці, прыехаць (афіц.).

Цягнік прыбыў своечасова. П. да месца прызначэння.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца, прыбавіцца.

Вада прыбыла.

|| незак. прыбыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыбыццё, -я́, н. (да 1 знач.) і прыбыва́нне, -я, н.

Расклад прыбыцця цягнікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбы́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыбу́ду прыбу́дзем
2-я ас. прыбу́дзеш прыбу́дзеце
3-я ас. прыбу́дзе прыбу́дуць
Прошлы час
м. прыбы́ў прыбылі́
ж. прыбыла́
н. прыбыла́
прыбыло́
Загадны лад
2-я ас. прыбу́дзь прыбу́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыбы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыбы́ць сов.

1. (прийти, приехать) прибы́ть;

цягні́к ~бы́ў своечасо́ва — по́езд при́был во́время;

2. (увеличиться) прибы́ть, приба́виться; (в весе — ещё) приба́вить;

вады́ ў рацэ́ ~было́безл. воды́ в реке́ при́было (приба́вилось);

на́шага палку́ ~было́ — на́шего полку́ при́было;

ні прыбу́дзе, ні адбу́дзе — ни прибу́дет, ни убу́дет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. прыбыў, ‑была, ‑было; заг. прыбудзь; зак.

1. Прыйсці, прыехаць куды‑н. Цягнік прыбыў своечасова. □ Інспектар паведамляў, калі і дзе назначаюцца экзамены, куды настаўнік павінен прыбыць са сваімі вучнямі. Колас. Ужо цямнела, калі Косця са сваім фанерным куфэркам прыбыў у інтэрнат. Карпюк. // Паступіць, быць дастаўленым куды‑н. (пра груз і пад.). — Якраз прыбылі дэталі магутнага земснарада, трэба паглядзець, як ідзе мантаж. Дадзіёмаў.

2. Павялічыцца, прыбавіцца (колькасна, у аб’ёме, велічыні і пад.). Вада прыбыла ў рэчцы. □ На хаду прычэсваючы валасы, са спальні выйшла маці. — На цэлы кілаграм прыбыла, — паказала яна на малую. Арабей. / у безас. ужыв. [Кавальчук:] — У цябе пойдуць справы яшчэ лепш, калі людзей у «Перамозе» прыбудзе. Паслядовіч. У Жыздрыцы за гэты час камсамольцаў прыбыло. Яшчэ запісаўся Арсей Анцішэўчык. Калюга. // З’явіцца ў дадатак да чаго‑н.; дабавіцца. Палічыў — прыбыў сучок адзін У ласіным кусце, між галін. Бялевіч.

•••

Не адбудзе, не прыбудзе гл. адбыць.

У нашым палку прыбыло — нас стала больш, такіх, як мы, стала больш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбы́ць, прыбыва́ць ’прыйсці, прыехаць, паступіць, быць дастаўленым (пра груз і пад.)’; ’павялічыцца, прыбавіцца (колькасна, у аб’ёме (напр., пра Месяц), велічыні і пад.); з’явіцца ў дадатак да чаго-небудзь; дабавіцца’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк. МГ; карэліц., Сл. ПЗБ), прыбува́ць ’прыбаўляцца (пра ваду, вагу і інш.)’ (ТС). Сюды ж аддзеяслоўныя іменныя ўтварэнні, якія працягваюць семантыку дзеяслова: пры́быль ’прыбытак, даход’ (Ян.; астрав., Сл. ПЗБ), пры́буль ’тс’ (ТС), пры́быль ’паводка, разводдзе’, прыбыльны́: прыбыльна́я вада ’паводка’ (Ян.), прыбу́тка ’вада, якая прыбывае’, прыбутны́ ’паводкавы’ (ТС), прыбы́так, прыбу́ток ’прыбытак, даход; карысць, выгада; з’яўленне патомства’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк.; ашм., беласт., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж таксама прыбы́тнік ’маладыя парасткі хваёвых дрэў’, прыбы́тныя дні ’першая і другая фазы Месяца’ (Сл. ПЗБ), пры́быш ’перасяленец з іншай мясцовасці’ (стаўб., Сл. ПЗБ), прыбыле́вец ’перасяленец’ (б.-каш., ЛА, 3), прыбу́лец ’прыезджы’ (ТС), прыбыўна́я вада́ ’паводка’ (Ян.). Узыходзіць да прасл. *pribyti, далей ітэратыўна-дуратыўны *pribyvati, якія, у сваю чаргу, ад *byti, *byvati (гл. быць) з кардынальнай зменай семантыкі зыходных дзеясловаў (пра апошняе гл. ЭССЯ, 3, 155, 157–158).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыбыццё ср. прибы́тие; см. прыбы́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прибы́ть сов.

1. прыбы́ць; (приехать) прые́хаць, мног. папрыязджа́ць; (прийти) прыйсці́, мног. папрыхо́дзіць;

2. (увеличиться) прыбы́ць, прыба́віцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыбыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прые́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

Прыбыць, перамяшчаючыся на чым-н.

П. на аўтобусе.

П. дамоў.

|| незак. прыязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прые́зд, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прысціга́ць, прысці́гнуць ’знаходзіць; адшукваць’; ’сачыць за кім-небудзь’; ’даходзіць’; ’раптоўна апанаваць; спасцігнуць’ (Нас., ТСБМ), ’захапіць, паставіць у безвыходнае становішча’ (ТС), прысцігну́ць ’дагнаць; схапіць’ (Нас.), ’прыбыць’ (арш., Шн. 2), ст.-бел. пристигнутипрыбыць’: а каженики царевы пристигли (Альтбаўэр). Гл. спасціга́ць, сцігаць; на фоне адносна слаба засведчаных у беларускай мове вытворных ад прасл. *stig‑ звяртае ўвагу беларуска-паўднёваславянская паралель прысці́гнуцьбалг. присти́гна ’прыйсці, прыбыць’, макед. пристигне ’прыехаць, прыбыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)