прыбрысці́, -рыду́, -рыдзе́ш, -рыдзе́; -рыдзём, -рыдзяце́, -рыду́ць; -ры́ў, -рыла́, -ло́; -рыдзі; зак. (разм.).

Брыдучы, прыйсці куды-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбрысці́

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыбрыду́ прыбрыдзё́м
2-я ас. прыбрыдзе́ш прыбрыдзяце́
3-я ас. прыбрыдзе́ прыбрыду́ць
Прошлы час
м. прыбры́ў прыбрылі́
ж. прыбрыла́
н. прыбрыло́
Дзеепрыслоўе
прош. час прыбры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыбрысці́ сов. (прийти по воде или траве) прибрести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; зак.

Прыйсці, рухаючыся павольна, з цяжкасцю (звычайна па вадзе, снезе і пад.). — А вы думаеце, што і Сашка прыбрыдзе на сход? — не без здзіўлення запытаў Юлік. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбрыда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыбрысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Прыбэ́цкаць, прыбэ́цькаты ’прывесці’ (кам., Жыв. НС). Магчыма, звязана з прыбы́ць са зменай вакалізму кораня і суфіксальным афармленнем, абумоўленымі экспрэсіўнасцю ўжывання. Параўн. прыбрысці́ > прыбрэ́дка, гл. прыбро́дка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыбро́дка, прыбрю́тка ’прыблудная жанчына (прыйшла з другога сяла)’ (Сіг.). Сюды ж, відаць, зафіксаванае Ластоўскім прыбрэдка з рэканструяваным, магчыма, пераносным значэннем ’падхалім, падхалімка’ (Ласт.). Да прыбрысці́, брысці (гл.), параўн. наброд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)