прыблі́зіць, -іжу, -ізіш, -ізіць; -іжаны; зак., каго-што.
Паставіць блізка; зрабіць больш блізкім (у 1, 4 і 5 знач.).
|| незак. прыбліжаць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прыбліжэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыблі́зіць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыблі́жу |
прыблі́зім |
| 2-я ас. |
прыблі́зіш |
прыблі́зіце |
| 3-я ас. |
прыблі́зіць |
прыблі́зяць |
| Прошлы час |
| м. |
прыблі́зіў |
прыблі́зілі |
| ж. |
прыблі́зіла |
| н. |
прыблі́зіла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыблі́зь |
прыблі́зьце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыблі́зіўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыблі́зіць сов., в разн. знач. прибли́зить;
п. кні́гу да вачэ́й — прибли́зить кни́гу к глаза́м;
п. свой прые́зд — прибли́зить свой прие́зд;
п. тава́рышаў да сябе́ — прибли́зить това́рищей к себе́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыблі́зіць, ‑бліжу, ‑блізіш, ‑блізіць; зак.
1. каго-што. Прысунуць, перамясціць блізка да каго‑, чаго‑н. — У цябе тут нічога няма?.. [Сіла Прохаравіч] прыблізіў свой твар да самага твару Пеціка. Навуменка. // перан. Зрабіць адпаведным інтарэсам, патрабаванням каго‑, чаго‑н.; непасрэдна звязаць з кім‑, чым‑н. Прыблізіць літаратуру да жыцця. Прыблізіць навучанне студэнтаў да практыкі камуністычнага будаўніцтва.
2. што. Зрабіць больш блізкім у часе, паскорыць наступленне чаго‑н. І Вадап’ян усімі сродкамі стараецца баржджэй прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы. Колас. Думаць прымусіць аб заўтрашнім дні, каб камунізма прыблізіць пару. Чарнушэвіч.
3. каго-што. Дапусціць блізкія адносіны з сабой; уключыць у лік прыбліжаных. Не, Гарбачоў не баяўся, што яму не ўдасца зноў прыблізіць да сябе Люсю. Шашкоў. [Пілсудскі] прыкмеціў беглага паручніка і прыблізіў да сябе. Новікаў.
4. каго-што. Зрабіць больш блізкімі, зразумелымі адзін аднаму. Просьба, асабліва такі зварот, нібы прыблізілі Косцю да Марынкі. Шыцік.
5. што. Зрабіць падобным да чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбліжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыблізіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прибли́зить сов., в разн. знач. прыблі́зіць, наблі́зіць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыбліжа́ць несов., в разн. знач. приближа́ть; см. прыблі́зіць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыбліжэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыбліжаць — прыблізіць і прыбліжацца — прыблізіцца.
2. Спец. Прыбліжанасць (рашэння, вылічэння). Ступень прыбліжэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
придви́нуть сов.
1. прысу́нуць, мног. папрысо́ўваць; (пододвинуть) падсу́нуць, мног. пападсо́ўваць;
2. (сроки) наблі́зіць, прыблі́зіць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыблі́жаны I
1. прич. прибли́женный; см. прыблі́зіць;
2. прил. приближённый;
~ныя асо́бы — приближённые ли́ца;
3. в знач. сущ. приближённый
прыблі́жаны II мат. приближённый;
~нае вылічэ́нне — приближённое вычисле́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)