про предлог с вин.

1. пра (каго, што); аб (кім, чым);

говори́ть про кого́-л. гавары́ць пра каго́е́будзь;

2. (для, ради) для (каго, чаго);

э́то не про тебя́ пи́сано разг. гэ́та не для цябе́ пі́сана;

про себя́ сам сабе́; (тихо) паці́ху;

ду́мать (чита́ть) про себя́ ду́маць (чыта́ць) сам сабе́;

про запа́с у запа́с;

ни за что ни про что без дай прычы́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́-. Націскны варыянт прыстаўкі пра- (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра- — прыйменная прыстаўка з градацыйным значэннем (гл. празелле, прарадзіма і пад). Агульнаславянскае, за выключэннем палаб. і н.-луж., параўн. рус., укр., ст.-рус., ст.-слав., балг., серб.-харв. пра‑, польск., чэш., славац., славен. pra‑. Прасл. *pra‑. Звязана чаргаваннем галосных з дзеяслоўнай прыстаўкай і прыназоўнікам *pro‑. Падаўжэнне галоснага адбылося, як мяркуе Сольмсен (KZ, 35, 468), на канцы слова па рытмічных прычынах. Роднаснае літ. prõ, прыназ., ст.-інд. prā‑ побач з prō‑, лац. prō ’перад’, ст.-в.-ням. fruo ’рана’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 400; Вальдэ-Гофман, 2, 364; Фасмер, 3, 351; ESSJ, 1, 205 і наст.).

Пра- — прыназоўнік і прыстаўка. Рус. про, про-, укр. про ’пра’, ст.-рус. про, про- ’дзеля’, ст.-слав. про, балг. про-, серб.-харв. про-, славен. pro‑, чэш. pro ’для’, pru‑. Праслав. pro, pro‑. Звязана аблаўтам з pra‑ (гл. папярэдні артыкул). Роднаснае ст.-прус. pra‑ ’цераз, для’, pra ’пра, пера-’, літ. pra‑ ’тс’, грэч. προ ’перад’, πρα‑, лац. pro‑ (prō), гоц. fra‑, нова-в.-ням. ver‑ ’пера-, за-’, ст.-інд. pra‑ ’перад, за-’ і г. д. (Траўтман, 229; Вальдэ-Гофман, 2, 364 і наст.; Фасмер, 3, 370; ESSJ, 1, 216 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Про́свішча, про́свышча ’назва выспы ў балоце’ (бяроз., КТС — А. Казловіч). З *про‑спышча ад сыпаць. Параўн. выспа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызвадзі́ць (прізвади́ть) ’вырабляць’ (Дабр.). З рус. производить ’тс’. Паводле Карскага (1, 267), вынік змяшэння прыставак про- (гл. пра-) і пры‑ (гл. пры‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пи́сано / не про тебя́ пи́сано не для цябе́ пі́сана, не для цябе́ (не табе́) прызна́чана;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прабе́л ’недахоп, недагляд’, ’пропуск у тэксце, прагал’ (ТСБМ). Рус. пробе́л, ст.-рус. пробѣлъ ’белы (які не запоўнены) прамежак’ ад про- і белый, якія былі крыніцай запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасце́нак ’частка сцяны паміж аконнымі ці дзвярнымі праёмамі’ (ТСБМ, Шушк., Нас., Касп.; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. просте́нок ’тс’. Конфікснае (про- + ‑ак) утварэнне ад сцяна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́весна ў выразе на про́весні ’на прадвесні’ (ТС). З про- і вясна або з праве́сне (гл.), дзе канчатак М. скл. быў заменены на канчатак Н. скл. па аналогіі з наз. ж. р. на ‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасве́та ’асвета’ (Др.-Падб.). Запазычанне з укр. просві́та ’тс’, якое, верагодна, з просвіща́ти ’рабіць каго-небудзь асвечаным’, што, у сваю чаргу, паходзіць са ст.-слав. просвѣштати ’асвятляць; асвячаць’ ад про і свѣтити ’свяціць’ (ЕСУМ, 4, 601).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)