праштурмава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праштурму́ю праштурму́ем
2-я ас. праштурму́еш праштурму́еце
3-я ас. праштурму́е праштурму́юць
Прошлы час
м. праштурмава́ў праштурмава́лі
ж. праштурмава́ла
н. праштурмава́ла
Загадны лад
2-я ас. праштурму́й праштурму́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час праштурмава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праштурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Разм. Штурмуючы, прайсці, захапіць што‑н. Як пасля стала відаць з нямецкіх паводзін, планы іхнія, на гэты момант, тут былі такія: як бы там ні было, а прайсці грунтавой дарогай, каб пасля зноў выбіцца на шашу. А перад гэтым праштурмаваць шырокім авіяцыйным налётам мясцовасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)