пратэ́ктар¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дзяржава, якая ажыццяўляе пратэктарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратэ́ктар

‘дзяржава, якая ажыццяўляе пратэктарат; частка пакрышкі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пратэ́ктар пратэ́ктары
Р. пратэ́ктара пратэ́ктараў
Д. пратэ́ктару пратэ́ктарам
В. пратэ́ктар пратэ́ктары
Т. пратэ́ктарам пратэ́ктарамі
М. пратэ́ктары пратэ́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пратэ́ктар², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Патоўшчаная частка пакрышкі, якая непасрэдна сутыкаецца з дарогай.

|| прым. пратэ́ктарны, -ая, -ае.

Пратэктарная рызіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратэ́ктар

‘апякун’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пратэ́ктар пратэ́ктары
Р. пратэ́ктара пратэ́ктараў
Д. пратэ́ктару пратэ́ктарам
В. пратэ́ктара пратэ́ктараў
Т. пратэ́ктарам пратэ́ктарамі
М. пратэ́ктару пратэ́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пратэ́ктар м., в разн. знач. проте́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратэ́ктар, ‑а, м.

1. Дзяржава, якая ажыццяўляе пратэктарат.

2. Уст. Апякун, заступнік.

3. Спец. Патоўшчаная бегавая частка пакрышку якая ахоўвае ад механічных пашкоджанняў.

[Ад лац. protector — той, хто прыкрывае, абараняе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проте́ктор в разн. знач. пратэ́ктар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прамато́рніца ’жанчына, поўная радасці жыцця’ (Федар. 7). Да маторны (гл.). Прэфіксальная форма пры адсутнасці ў гэтым гняздзе славянскіх слоў дзеясловаў наводзіць на думку аб кантамінацыі захаванага ст.-бел. промоторьпратэктар, заступнік’ (Ст.-бел. лексікон), што з польск. promotor ’натхніцель; заступнік, апякун’, якое ўзыходзіць да лац. prōmovere ’рухаць наперад’ (параўн. SEJC, 396), і маторны ’рухавы, жвавы’ з афармленнем суфіксам -///с/, Параўн. яшчэ і прачасаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)