прато́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Элементарная часцінка з дадатным зарадам, якая ўваходзіць у састаў усіх атамных ядраў.

|| прым. прато́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прато́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прато́н прато́ны
Р. прато́на прато́наў
Д. прато́ну прато́нам
В. прато́н прато́ны
Т. прато́нам прато́намі
М. прато́не прато́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прато́н м., физ. прото́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прато́н, ‑а, м.

Спец. Стабільная элементарная часцінка рэчыва з дадатным электрычным зарадам, якая ў спалучэнні з электронам утварае атам.

[Ад грэч. protōs — першы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прато́н-прато́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прато́н-прато́нны прато́н-прато́нная прато́н-прато́ннае прато́н-прато́нныя
Р. прато́н-прато́ннага прато́н-прато́ннай
прато́н-прато́ннае
прато́н-прато́ннага прато́н-прато́нных
Д. прато́н-прато́ннаму прато́н-прато́ннай прато́н-прато́ннаму прато́н-прато́нным
В. прато́н-прато́нны (неадуш.)
прато́н-прато́ннага (адуш.)
прато́н-прато́нную прато́н-прато́ннае прато́н-прато́нныя (неадуш.)
прато́н-прато́нных (адуш.)
Т. прато́н-прато́нным прато́н-прато́ннай
прато́н-прато́ннаю
прато́н-прато́нным прато́н-прато́ннымі
М. прато́н-прато́нным прато́н-прато́ннай прато́н-прато́нным прато́н-прато́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прото́н физ. прато́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антырэ́чыва, ‑а, н.

Форма матэрыі, процілеглая рэчыву, у якім элементарныя часцінкі маюць, у прыватнасці, процілеглы электрычны зарад (электрон — дадатны, пратон — адмоўны і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дада́тны, -ая, -ае.

1. Які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння.

Д. бок падзей.

Дадатная з’ява.

2. Які выражае адабрэнне; станоўчы.

Дадатная ацэнка.

3. У матэматыцы: большы за нуль.

Д. лік.

Дадатная велічыня.

4. Від электрычнага зараду, носьбітамі якога з’яўляюцца пазітрон, пратон і інш. (спец.).

Д. электрычны зарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)