прасці́нка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
прасці́нка |
прасці́нкі |
| Р. |
прасці́нкі |
прасці́нак |
| Д. |
прасці́нцы |
прасці́нкам |
| В. |
прасці́нку |
прасці́нкі |
| Т. |
прасці́нкай прасці́нкаю |
прасці́нкамі |
| М. |
прасці́нцы |
прасці́нках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прасці́нка ж., уменьш. просты́нка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасціна́, -ы́, мн. про́сціны і (зліч. 2, 3, 4) прасціны́, про́сцін, ж. Доўгі і шырокі кавалак тканіны, які падсцілаецца на пасцелі.
|| памянш. прасці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
|| прым. прасці́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
просты́нка ж., уменьш., разг. прасці́нка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пялёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Прасцінка, у якую закручваюць і спавіваюць грудных дзяцей.
2. Суцэльны покрыў, тое, што завалаквае, зацягвае з усіх бакоў (кніжн.).
Пушыстая п. снегу.
П. туману.
◊
З пялёнак (разм.) — з ранняга дзяцінства.
|| прым. пялёначны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прасціна́ 1 ’прадмет пасцельнай бялізны’ (ТСБМ, Сцяшк.), прасціня́, прастаня́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), прасці́нка ’тс’ (Нас.). Рус. простыня́, дыял. про́стынь, ц.-слав. простыни ’тс’. Прасл. *prostyni ад просты, г. зн. ’прамое палатно, не сшытае і не падшыванае’ (Фасмер, 3, 381, з літ-рай). Аб суфіксе *‑yni гл. Слаўскі, SP, 1, 139–141. У бел. словах адбылося, відаць, больш позняе набліжэнне да прадуктыўнага словаўтваральнага тыпу на ‑ін‑.
Прасціна́ 2 ’няўдобіца’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад просты з суф. ‑іна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пялёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Суцэльны покрыў (туману, дажджу, снегу, дыму і пад.), які завалаквае, зацягвае што‑н. з усіх бакоў. І вось цяпер.. [снег] адразу шчодра заслаў зямлю сваёй пушыстай пялёнкай. М. Ткачоў. Лёгкі марозік зацяг[в]аў лужынкі тонкай пялёнкай лёду. Колас.
2. Прасцінка для ўкручвання, спавівання грудных дзяцей. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнку і пачала забаўляць. Даніленка. Каб заняць чым час, Саша бясконца перамывала пялёнкі і шыла што-небудзь для дзіцяці. Шамякін.
•••
З пялёнак — з ранняга дзяцінства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)