Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Прасціна́1 ’прадмет пасцельнай бялізны’ (ТСБМ, Сцяшк.), прасціня́, прастаня́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), прасці́нка ’тс’ (Нас.). Рус.простыня́, дыял.про́стынь, ц.-слав.простыни ’тс’. Прасл.*prostyni ад просты, г. зн. ’прамое палатно, не сшытае і не падшыванае’ (Фасмер, 3, 381, з літ-рай). Аб суфіксе *‑yni гл. Слаўскі, SP, 1, 139–141. У бел. словах адбылося, відаць, больш позняе набліжэнне да прадуктыўнага словаўтваральнага тыпу на ‑ін‑.
Прасціна́2 ’няўдобіца’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад просты з суф. ‑іна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пялёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Суцэльны покрыў (туману, дажджу, снегу, дыму і пад.), які завалаквае, зацягвае што‑н. з усіх бакоў. І вось цяпер.. [снег] адразу шчодра заслаў зямлю сваёй пушыстай пялёнкай.М. Ткачоў.Лёгкі марозік зацяг[в]аў лужынкі тонкай пялёнкай лёду.Колас.
2.Прасцінка для ўкручвання, спавівання грудных дзяцей. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнку і пачала забаўляць.Даніленка.Каб заняць чым час, Саша бясконца перамывала пялёнкі і шыла што-небудзь для дзіцяці.Шамякін.
•••
З пялёнак — з ранняга дзяцінства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)