прастрачы́ць гл. страчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастрачы́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прастрачу́ прастро́чым
2-я ас. прастро́чыш прастро́чыце
3-я ас. прастро́чыць прастро́чаць
Прошлы час
м. прастрачы́ў прастрачы́лі
ж. прастрачы́ла
н. прастрачы́ла
Загадны лад
2-я ас. прастрачы́ прастрачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прастрачы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прастрачы́ць сов., в разн. знач. прострочи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прастрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

1. Прашыць у строчку. Прастрачыць каўнер у сарочцы.

2. і без дап. Зрабіць серыю выстралаў, даць чаргу (пра аўтаматычную зброю). У апошні раз прастрачыў аўтамат, гулка ўдарыла вінтоўка, і.. адразу запанавала глыбокая цішыня. Курто. Хоць бы прастрачыў хто з аўтамата Здрадлівую ціш такой начы... Аўрамчык.

3. і без дап. Страчыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страчы́ць, страчу́, стро́чыш, стро́чыць; стро́чаны; незак.

1. што і без дап. Шыць на швейнай машыне, вышываць суцэльным швом.

С. сукенку.

С. цэлы вечар.

2. перан., што і без дап. Хутка, паспешна пісаць (разм.).

С. ліст.

3. перан., без дап. Страляць (пра частую стральбу з аўтаматычнай зброі).

С. з кулямёта.

|| зак. настрачы́ць, -страчу́, -стро́чыш, -стро́чыць; -стро́чаны (да 2 знач.) і прастрачы́ць, -страчу́, -стро́чыш, -стро́чыць; -стро́чаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прострочи́ть сов. прастрачы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абстрачы́ць, -рачу́, -ро́чыш, -ро́чыць; -ро́чаны; зак., што.

Прастрачыць што-н. кругом, па краях.

А. каўнер.

|| незак. абстро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

1. Прастрачыць нанава, іначай. Перастрачыць шво.

2. Прастрачыць усё, многае.

3. перан. Разм. Хутка нерапісаць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастро́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прастрачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыстры́кацьпрастрачыць’ (ТС). Гл. пстры́кнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)