прастрачыць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

1. Прашыць у строчку. Прастрачыць каўнер у сарочцы.

2. і без дап. Зрабіць серыю выстралаў, даць чаргу (пра аўтаматычную зброю). У апошні раз прастрачыў аўтамат, гулка ўдарыла вінтоўка, і.. адразу запанавала глыбокая цішыня. Курто. Хоць бы прастрачыў хто з аўтамата Здрадлівую ціш такой начы... Аўрамчык.

3. і без дап. Страчыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)