прасвяці́ць, -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; -ве́чаны; зак., каго-што.

Прапусціць праз каго-, што-н. прамяні, святло для даследавання ўнутранасці.

П. лёгкія.

|| незак. прасве́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасве́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасвяці́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасвячу́ прасве́цім
2-я ас. прасве́ціш прасве́ціце
3-я ас. прасве́ціць прасве́цяць
Прошлы час
м. прасвяці́ў прасвяці́лі
ж. прасвяці́ла
н. прасвяці́ла
Загадны лад
2-я ас. прасвяці́ прасвяці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прасвяці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасвяці́ць сов.

1. (пропустить свет через что-л.) просвети́ть;

п. грудну́ю кле́тку — просвети́ть кле́тку;

2. (нек-рое время) просвети́ть;

ліхта́р ~ці́ў тры гадзі́ны — фона́рь просвети́л три часа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.

1. каго-што. Прапусціць праз што‑н. святло. Прасвяціць курынае яйцо. // Пры дапамозе рэнтгенаўскіх праменяў зрабіць бачнымі ўнутраныя органы каго‑, чаго‑н. Прасвяціць лёгкія.

2. Свяціць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасве́чаны просве́ченный; см. прасвяці́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасве́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прасвяціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасве́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прасвечваць — прасвяціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

просвети́тьII сов. (подвергнуть просвечиванию) прасвяці́ць; см. просве́чивать 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасве́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прасвяціць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Свяціцца праз што-н.

Сонца прасвечвае паміж стваламі дрэў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца праз што-н.

Праз кроны дрэў прасвечвае неба.

Праз яго цікаўнасць прасвечваў недавер (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прасве́т ’светлая паласа на неасветленым’, ’прамежак, свабодная прастора паміж блізкімі прадметамі’ (ТСБМ, Нас.), ’праём акна’ (ТСБМ, Шушк.). Рус. просве́т, укр. просві́ток, польск. przeswit, чэш. průsvit. Нульсуфіксальны дэрыват ад прасвяціць < свяціць. Сюды ж прасве́тны ’празрысты’ (ашм., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)