пра́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пра́с пра́сы
Р. пра́са пра́саў
Д. пра́су пра́сам
В. пра́с пра́сы
Т. пра́сам пра́самі
М. пра́се пра́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прас, -а, мн. -ы, -аў, м.

Металічная прылада для прасавання адзення, тканіны.

Электрычны п.

Чыгунны п.

|| прым. пра́савы, -ая, -ае і праса́рны, -ая, -ае (спец.).

Прасарная вытворчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прас м. утю́г;

электры́чны п. — электри́ческий утю́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прас, ‑а, м.

Прылада для гладжання, разгладжвання бялізны, адзення. Электрычны прас. □ Калі напіліся чаю, Лена прынесла з сянец Пятрову кашулю і пад прасам высушыла яе. Ваданосаў. Волька паслала на стол коўдру, уключыла прас. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прас ’прылада для гладжання бялізны, адзення’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мік., Сцяшк. Сл., Гарэц., Сл. ПЗБ), прац, пра́сло ’тс’ (Сл. Брэс.), ’два валы, па якіх спускаецца вытканнае палатно на варштаце’ (Уладз.), ’электраплітка’ (Сл. Брэс.). Польск. дыял. prasa, praskaпрас’. Прымаючы пад увагу адрозненні ў родзе, трэба лічыць бел. слова, насуперак Кюнэ (Poln., 89), адваротным утварэннем ад прасаваць (гл.). Значэнне ’электраплітка’ ўзнікла, відаць, у выніку пераносу значэння ’электрычны прас’ — ’іншы электрычны прыбор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праса́рны гл. прас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаля́зка, -а, мн. -і, -аў, н. (разм.).

1. Лязо гэбля, фуганка і пад.

2. Прас, які награваюць на агні (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подутю́жник м. падста́ўка пад прас.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

электрапра́с, ‑а, м.

Прас, які награваецца электрычнай энергіяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утю́г м. прас, род. пра́са м.; уст. (цельный, нагреваемый на огне) жаля́зка, -ка ср.;

электри́ческий утю́г электры́чны прас;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)