праро́стак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. праро́стак праро́сткі
Р. праро́стка праро́сткаў
Д. праро́стку праро́сткам
В. праро́стак праро́сткі
Т. праро́сткам праро́сткамі
М. праро́стку праро́стках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праро́стак, -тка м. проро́сток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праро́стак, ‑тка, м.

Сцябло расліны ў пачатковай стадыі прарастання яго з семя; расток. Праросткі ячменю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праро́слы, ‑ая, ‑ае.

Які прарос, пусціў праростак, расток. Прарослае насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проро́сток праро́стак, -тка м.;

проро́стки кукуру́зы праро́сткі кукуру́зы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пля́ніца ’доля, участак, частка’ (хойн., Мат. Гом.). Відаць, да польск. plan ’план, участак’.

Пляні́ца ’сіло на птушак’ (в.-дзв., Шатал.), пленіца ’пастка’, ’сіло’ (Касп.), пляшка (пленица) ’мочка з коласа, прарост’ (Нас.), ст.-бел. плент©а© упаль у пленицу бесовскую (1562 г.) (Карскі 2-3, 499); рус. пленица ’пучок, каса’, ’пляцёнка цыбулі, часныку’, ’доўгае вешала абаранкаў’, плёнка ’валасяная пятля, сіло на цецярукоў’, стараж.-рус. пленица ’тое, што створана шляхам перапляцення, перавівання альбо злучэння прадметаў ці іх частак’, ’снасці птушкалова — сілы, сеткі’, укр. плениця ’прасла ў плоце’, польск. pletnica ’пляцёнка з дубцоў’, балг. пленица ’плот з дубцоў і калоў’, ’заплеценая каса’, ст.-слав. пденнцл ’пута, ланцуг, кайданы’, ’каса’. Праслав. *pletnica < Spiesti (Міклашыч, 249), гл. плясці, гл. таксама ESJSt, 11, 655; Варбат, Морфонология, 205; інакш — Фасмер (3, 21%)©*pletbnica > балг. дыял. плетеница ’барана (сплеценая з дубцоў)’, БЕР, 5, 346. Параўн. сінонімы успеніцца/ уплесціса ’прывязацца, прычапіцца’ (ТС). Сюды ж: пляніца ’злучаныя парамі плыты’ (бых., рагач., Рам. 8), ’невялікі плыт’ (Масл.), ’праростак з коласа’ (Нас.), пленіца ’звяно ў плыце, плоце’ (ТС), ’прасла’ (стол., Нар. сл.), укр. плениця ’напалам распілаваны ствол будаўнічага дрэва’, рус. пленица ’аднарадны плыт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)