Прамі́ца, пряміца ’прамая, не зламаная цэпам пры малацьбе салома’ (Нас., Касп.). і©& прамы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыні́ць (прыні́ці) ’прымацоўваць паплёт паверх саломы’, пры́ні́ца, прані́ца, прыні́цы ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (ТС; лун., столін., ЛА, 4). Падаецца, што можна прапанаваць два шляхі ўтварэння дзеяслова. Найбольш верагодны — вытворны адсубстантыўны: ад назоўнікаў пры́ні́ца, прані́ца, прыні́цы, якія ў сваю чаргу утварыліся як размоўныя другасныя карэляты першасных пры́мі́ца, прамі́ца, параўн. асабліва прімні́ца ’паплёт (у страсе паверх саломы)’, гл. пры́міна. Другая магчымасць — семантычны перанос з адначасовым сцяжэннем ткацкага тэрміна прыні́ціць ’прывязаць кабылку ў ніце’ (брагін., Нар. сл.), прэфіксальнае да ні́ціць (гл.), у гэтым выпадку назоўнікі кшталту пры́ні́ца маюць аддзеяслоўнае паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́міна ’жэрдка, якой прыціскаюць салому на страсе’ (ганц., Сл. ПЗБ), таксама пры́мі́ца, прамі́ца, прімні́ца ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (лун., Шатал.; ц.-палес., Нар. сл.; ТС; стол., ЛА, 4), мн. л. прі́мыцы ’пруты, якімі замацоўваецца салома на страсе’ (Шушк.), пры́мкі ’жэрдкі ў страсе’ (трак., Сл. ПЗБ); сюды ж больш далёкае ад словаўтваральнай асновы пры́йма ’тс’ (пін., Нар. сл.) з эпентэзай, якая, магчыма, з’явілася ў выніку народнаэтымалагічнага збліжэння з пры́ймаць. Утворана ад прыміна́ць/прымя́ць, гл. мяць. Інакш Лаўчутэ (Балтизмы, 126), якая звязвае назвы на ‑іц‑ з літ. prìemietis, дыял. prýmietis, мн. л. prýmiečai ’калок, які ўваткнуты каля плотавага кала; падпорка, падбойка’, што фармальна цалкам верагодна, але семантычна няпэўна. Гл. прыні́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)