праміну́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праміну́ прамінё́м
2-я ас. праміне́ш праміняце́
3-я ас. праміне́ праміну́ць
Прошлы час
м. праміну́ў праміну́лі
ж. праміну́ла
н. праміну́ла
Загадны лад
2-я ас. праміні́ праміні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час праміну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

1. каго-што. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

П. вёску.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.).

Прамінуў яшчэ адзін дзень.

3. што. Зрабіць пропуск у чым-н.

П. радок.

4. перан., каго-што. Прапусціць, абысці.

Яго прозвішча выпадкова прамінулі.

Нельга п. гэтага пытання.

|| незак. праміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праміну́ць (што) сов.

1. пропусти́ть;

п. дзве старо́нкі — пропусти́ть две страни́цы;

яго́ про́звішча выпадко́ва ~ну́лі — его́ фами́лию случа́йно пропусти́ли;

2. минова́ть, прое́хать (пройти́) ми́мо (чего);

п. магазі́н — минова́ть магази́н (прое́хать, пройти́ ми́мо магази́на);

3. минова́ть, обойти́;

лі́ха мяне́у́ла — ли́хо меня́ минова́ло (обошло́);

4. (протечь — о времени, событии) пройти́, минова́ть; проте́чь;

у́ў год — прошёл (минова́л) год

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праміну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Прайсці, праехаць міма каго‑, чаго‑н. [Паходня] прамінуў завулак, што вёў дахаты, і пашыбаваў да будынка ў цэнтры вёскі. Хадкевіч. Машына, узнімаючы за сабою пыл, ужо даўно прамінула шэрыя станічныя гароды. Чыгрынаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.). Дзень прамінуў. Ужо ў імгле Стаў набліжацца вечар. Танк. Мы нават не заўважылі з табою, Як прамінула наша маладосць І мы ўступілі ў сталыя гады. Глебка.

3. што. Зрабіць пропуск (у пісьме, пры пытанні). Прамінуць радок. Прамінуць дзве старонкі.

4. перан.; што і з дадан. сказам (звычайна з адмоўем). Упусціць выпадак зрабіць, сказаць што‑н. Дануся ні аднаго разу не прамінула, каб не сустрэцца са мной. Карпюк. [Далідовіч] не прамінуў выпадку, каб распытаць у сувязных, ці не ведаюць яны што-небудзь пра партызанскага разведчыка, якога захапілі немцы. Шахавец.

5. перан.; каго-што. Прапусціць, абысці каго‑, што‑н. На службе аб гэтым канцэрце яшчэ задоўга прагудзелі ўсе вушы, і я вырашыў не прамінуць яго і, канешне, запрасіць Соню. Ракітны. Трэба сачыць, каб нікому лішняга не прыпісаць і нікога не прамінуць. Кавалёў.

6. перан.; каго-што. Абысці, не закранаючы (у размове, пры абмеркаванні і пад.). Гаворачы пра вобраз масы ў паэме, нельга прамінуць такога моманту, як гістарычная канкрэтнасць. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праміна́ць¹ гл. прамінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адды́баць

прамінуць пэўную адлегласць’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адды́баю адды́баем
2-я ас. адды́баеш адды́баеце
3-я ас. адды́бае адды́баюць
Прошлы час
м. адды́баў адды́балі
ж. адды́бала
н. адды́бала
Загадны лад
2-я ас. адды́бай адды́байце
Дзеепрыслоўе
прош. час адды́баўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мину́ть сов. міну́ць, праміну́ць, абміну́ць; (окончиться) прайсці́, ско́нчыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праміна́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамінуць.

праміна́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аджы́цца, ‑жывецца; зак.

Прайсці, прамінуць, перажыцца. [Галена:] — Што было, тое аджылося, а што будзе, тое важней. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праміну́ты

1. пропу́щенный;

2. обойдённый;

1, 2 см. праміну́ць1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)