пракура́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пракура́тар пракура́тары
Р. пракура́тара пракура́тараў
Д. пракура́тару пракура́тарам
В. пракура́тара пракура́тараў
Т. пракура́тарам пракура́тарамі
М. пракура́тару пракура́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пракура́тар м., ист. прокура́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракура́тар, ‑а, м.

1. У Старажытным Рыме — асоба, якая кіравала чыёй‑н. маёмасцю, маёнткам, гаспадаркай і пад.

2. У Старажытным Рыме — імператарскі чыноўнік, які ведаў фінансамі, зборам налогаў, харчаваннем і пад.; намеснік у невялікіх правінцыях з вышэйшай адміністрацыйнай і судовай уладай.

[Лац. procurator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пракура́тар (гіст.) ’асоба, якая кіравала чыёй-небудзь маёмасцю, маёнткам, гаспадаркай’ (ТСБМ), ст.-бел. прокураторъ ’адвакат, абаронца, апякун’ (1509 г.), са ст.-польск. procurator ’апякун, упаўнаважаны, дарадца’ (Булыка, Лекс. запазыч., 44). Сучаснае польск. prokurator ’адвакат; распарадчык маёмасцю ў манастыры’, што непасрэдна ўзыходзіць да лац. prōcūrātor ’кіраўнік маёмасцю; апякун; дарадца’ (Банькоўскі, 2, 782).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прокура́тор ист. пракура́тар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)