пракліна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

1. гл. праклясці.

2. Лаяць, асуджаць (разм.).

Праклінаю сябе за непаваротлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракліна́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пракліна́ю пракліна́ем
2-я ас. пракліна́еш пракліна́еце
3-я ас. пракліна́е пракліна́юць
Прошлы час
м. пракліна́ў пракліна́лі
ж. пракліна́ла
н. пракліна́ла
Загадны лад
2-я ас. пракліна́й пракліна́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пракліна́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пракліна́ць несов. проклина́ть, клясть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракліна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праклясці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праклясці́, -ляну́, -ляне́ш, -ляне́; -лянём, -леняце́, -ляну́ць; -ля́ў, -ляла́, -ло́; -ляні; -ля́ты; зак., каго-што.

1. Падвергнуць праклёну (высок.).

П. здрадніка.

2. Моцна вылаяць, выказваючы гнеў, злосць, абурэнне.

П. ўсё на свеце.

|| незак. пракліна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клясці́, кляну́, кляне́ш, кляне́; клянём, кленяце́, кляну́ць; кляў, кляла́, -ло́; кляні́; незак., каго-што.

Пасылаць праклёны; праклінаць.

|| наз. кляцьба́, -ы́, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клясть несов. клясці́; (проклинать) пракліна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проклина́ть несов. пракліна́ць; (клясть) клясці́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клясці́ся, кляну́ся, кляне́шся, кляне́цца; клянёмся, кленяце́ся, кляну́цца; кля́ўся, кляла́ся, -ло́ся; кляні́ся; незак.

1. чым і без дап. Даваць клятву; урачыста абяцаць што-н.; прысягаць.

Клянёмся Радзіму аберагаць.

К. ў вернасці сябрам.

2. Праклінаць каго-н.

|| зак. паклясці́ся, -кляну́ся, -кляне́шся, -кляне́цца; -клянёмся, -кленяце́ся, -кляну́цца; пакля́ўся, -кляла́ся, -ло́ся; -кляні́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выкліна́ць (БРС, Нас., Шат., Касп.). Гл. праклінаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)