пражо́ра
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пражо́ра |
пражо́ры |
| Р. |
пражо́ры |
пражо́р |
| Д. |
пражо́ру |
пражо́рам |
| В. |
пражо́ру |
пражо́р |
| Т. |
пражо́рам |
пражо́рамі |
| М. |
пражо́ру |
пражо́рах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пражо́ра
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пражо́ра |
пражо́ры |
| Р. |
пражо́ры |
пражо́р |
| Д. |
пражо́ры |
пражо́рам |
| В. |
пражо́ру |
пражо́р |
| Т. |
пражо́рай пражо́раю |
пражо́рамі |
| М. |
пражо́ры |
пражо́рах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пражо́ра м. и ж., прост. обжо́ра, прожо́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пражо́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той (тая), хто любіць многа есці; абжора. Вось коцік з’еў тварог з зялёнай міскі. Што за пражора гэты кіска. Шушкевіч. / у знач. зб. Толькі ўпраўляйся наварыць свінням, каровам, авечкам, нарэзаць, намясіць, занесці ўсім, накарміць такую пражору. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пражо́ра ’абжора’ (ТСБМ, Мат. Гом.), прожо́ра, пражы́ра (Сл. ПЗБ), про́жар ’калі шчупак адразу хапае ўсю прымашчу’ (паўн.-усх., КЭС). Рус. прожо́ра, прожера, укр. про́жирь, про́жра ’тс’. Да этымалогіі гл. абжора. Сюды ж прыметнікі: пражорны, пражорлівы, пражырны, пражарысты ’пражорлівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ідзь ’пражора’ (Бяльк.). Утварэнне ад дзеяслова выядаць пры дапамозе суф. ‑jь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нечвіць ’пражора’ (Шат.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1977, 91), з *ne‑čbv‑etь (< čbvati, čujo, гл. чуць), аднак пры гэтым прапануецца ўдакладніць значэнне слова, што не мае падстаў (выраз есьць ік ня ў сібе характарызуе пражорлівасць). Больш верагодна сувязь з фармальна блізкім нечвіда ’непрыгожая, неакуратная ці неахайная жанчына’ (*нечвідзь як жмодзь ’пражора’ і пад.). Гл. нячвіда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прага́ра ’пражора’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з літ. pragaras ’тс’. Сюды ж прага́рпы ’працавіты’ (тамсама), відаць, ’прагны да работы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перае́злівы ’шкодны’ (Ян.). Да пера- (гл.) і - езлівы, якое з ⁺едлівы (< прасл. *ědьlivъ(jь)), параўн. рус. арх. едли́вый ’пражора’, славін. jadȧ̃vï ’запальчывы, гняўлівы’, славац. jedlivý ’тс’, чэш. jedlivý ’пражора’, славен. jedljȉv ’прыдатны да яды’, серб.-харв. jèdļiv ’запальчывы, зласлівы’, макед. јадлив ’едкі’, ’злы, злосны’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 49). Мена ‑д‑ > ‑з‑ пад уплывам формаў е́сці. Параўн. пераяда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́жар, про́жыр ’зяўра, глотка’, ’пражэрлівы, прагны да яды чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк., Мік.; шчуч., Сл. ПЗБ, ТС), ’здабыча драпежнай рыбы’ (паўн.-усх., КЭС). Гл. пражора.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)