праду́ха
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
		
	
		
			 | 
			адз. | 
			мн. | 
		
	
	
		
			| Н. | 
			праду́ха | 
			праду́хі | 
			
		
			| Р. | 
			праду́хі | 
			праду́х | 
			
		
			| Д. | 
			праду́се | 
			праду́хам | 
			
		
			| В. | 
			праду́ху | 
			праду́хі | 
			
		
			| Т. | 
			праду́хай праду́хаю | 
			праду́хамі | 
			
		
			| М. | 
			праду́се | 
			праду́хах | 
			
		
 
	
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
праду́ха, -і, ДМ -ду́се, мн. -і, -ду́х, ж. (разм.).
1. Адтуліна для выхаду паветра.
П. ў склепе.
2. Тое, што дае выхад пачуццям, імкненням і пад.
Працуеш як вол, а прадухі ніякай.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
праду́ха ж., разг.
1. (отверстие) душни́к м., отду́шина, отду́шник м.;
2. перен. отду́шина
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
праду́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Разм.
1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму, пары. — Вось і ўюны таксама шукаюць прадуху, каб падыхаць, значыцца... Ляўданскі.
2. перан. Тое, што дае выхад якім‑н. пачуццям, імкненням і пад. [Харытон:] — А цяпер вось у Булыгавым кутку асеў, а прадухі няма. Бажко.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Праду́ха 1, праду́шына продух(ы) ’адтуліна для выхаду паветра, дыму’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Др.-Падб., Гарэц., Клім.), ’перавод дыхання; адпачынак’ (Нас.), ’прамежак паміж печчу і сцяной’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’палонка’ (Сл. ПЗБ), праду́хавіна ’адтуліна ў лёдзе, палонка’ (Нас.), праду́хліна ’адтуліна ў балоце’ (Касп.), ’багністае месца’ (Сл. ПЗБ), пра́душнік (у фундаменце) ’душнік’ (Мат. Гом.), про́дух, про́духа ’прадушына’ (Сл. ПЗБ, ТС), про́духа ’адтуліна’ (Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Рус. про́дух ’адтуліна для выхаду паветра, дыму, комін’, проду́шина ’палонка; адтуліна ў лёдзе, каб рыба не задыхнулася’, укр. проду́хвина, проду́ховина ’прадуха; палонка’, чэш. průduch ’прадуха’, балг. продух ’прадзіманне’. Звязана з ду́х у значэнні ’паветра’; Махэк₂ (133) звязвае з *duchъ ’дух; душа нябожчыка’, быццам бы адтуліна ў коміне прызначалася для выхаду душ памерлых, але гэта, відаць, залішняе тлумачэнне. Гл. яшчэ здуха.
Праду́ха 2, прадо́ха ’пралля’ (ТС). Да праду, прасці.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
праду́шына, -ы, мн. -ы, -шын, ж.
Тое, што і прадуха.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
праду́шына, ‑ы, ж.
Тое, што і прадуха. У высокім падмурку былі прадушыны для вентыляцыі. Якімовіч. Цяпер ужо не было ніякай прадушыны, каб вырвацца з гэтага агнявога кальца. Няхай.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ветраннік 1 ’паддувала пад дзверцамі пліты’ (В. В.). Рус. арханг. ветреник ’фортка ў акне, прадуха ў сцяне для праветрывання пакоя’, польск. уст. wietrznik ’вентылятар, прадуха’. Адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ьn‑nikъ.
*Ве́траннік 2, ве́траньнік ’флюгер’ (Бяльк.). Запазычанае відаць, з польск. wietrznik ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Про́дух, про́духа ’прадушына’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’адтуліна’ (Сл. Брэс.). Гл. прадуха.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
*Танкапра́лля, тонкопральля ’мастачка прасці’ (Нар. Гом.), тонкопря́ха ’тс’ (віц., ЛА, 3), тонкопра́духа ’танкапрала’ (Уладз.). З тонкі і пралля 1, прадуха 2, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)