праду́кцыя, -і, ж.

Сукупнасць прадуктаў вытворчасці або асобны прадукт вытворчасці.

Дабівацца высокай якасці прадукцыі.

Літаратурная п. (пра творы мастацкай літаратуры, кнігі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праду́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. праду́кцыя
Р. праду́кцыі
Д. праду́кцыі
В. праду́кцыю
Т. праду́кцыяй
праду́кцыяю
М. праду́кцыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праду́кцыя ж. проду́кция;

валава́я п. — валова́я проду́кция;

прамысло́вая п. — промы́шленная проду́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праду́кцыя, ‑і, ж.

1. Сукупнасць прадуктаў або асобны прадукт вытворчасці. Валавая прадукцыя прамысловасці. □ Завод перажываў тады гарачую пару — асвойваў новую прадукцыю. Шуцько.

2. Прадукты разумовай працы, творы мастацтва. Літаратурная прадукцыя.

[Лац. productio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проду́кция праду́кцыя, -цыі ж.;

валова́я проду́кция валава́я праду́кцыя;

промы́шленная проду́кция прамысло́вая праду́кцыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канды́цыя, -і, ж. (спец.).

Норма, якасць, якім павінна адпавядаць прадукцыя.

Давесці да адпаведнай кандыцыі.

|| прым. кандыцы́йны, -ая, -ае.

Кандыцыйнае насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раслінаво́дства, -а, н.

1. Вырошчванне культурных сельскагаспадарчых раслін як галіна сельскай гаспадаркі.

Прадукцыя р.

2. Навука аб культурных раслінах і іх вырошчванні.

|| прым. раслінаво́дчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маларэнта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова рэнтабельны. Маларэнтабельная прадукцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо́дкі, -ая, -ае.

1. Які хутка ходзіць, рухаецца, лёгкі на хаду.

Х. конь.

2. Які карыстаецца вялікім попытам (пра тавары, вырабы і пад.).

Ходкая прадукцыя.

|| наз. хо́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сельхозпроду́кция (сельскохозя́йственная проду́кция) сельгаспраду́кцыя, -цыі ж. (сельскагаспада́рчая праду́кцыя).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)