прадпі́сваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прадпі́сваю прадпі́сваем
2-я ас. прадпі́сваеш прадпі́сваеце
3-я ас. прадпі́свае прадпі́сваюць
Прошлы час
м. прадпі́сваў прадпі́свалі
ж. прадпі́свала
н. прадпі́свала
Загадны лад
2-я ас. прадпі́свай прадпі́свайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прадпі́сваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадпі́сваць несов., в разн. знач. предпи́сывать; см. прадпіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прадпісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадпіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак., каму што і з інф.

1. Аддаць распараджэнне, загадаць (афіц.).

П. выехаць.

2. Паставіць у абавязак выконваць што-н. (кніжн.).

П. строгую дыету.

|| незак. прадпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадпі́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прадпісваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предпи́сывать несов.

1. (приказывать) зага́дваць, прадпі́сваць;

2. (назначать соблюдение чего-л.) прадпі́сваць; см. предписа́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

1. Вымаўляць, зачытваць што‑н. уголас з тым, каб слухачы (слухач) запісвалі. Дыктаваць тэкст пісьма машыністцы. □ — Я не хутка дыктую, вы паспяваеце запісваць? Краўчанка.

2. Загадваць, прадпісваць што‑н. для безагаворачнага выканання. Дыктаваць сваю волю. □ Укалола .. [Ельскага] графская пыха, што не можа дыктаваць .. ён, афіцэр, пан, шляхціц. Пестрак. // перан. Падказваць, пераконваць. Сам розум дыктаваў даць гэту паркалёвую хустку Марылі: ёй не прыйшлося мануфактуры, а хустка гэтая аставалася. Чорны. Ехаў Юрка дамоў з намерам правесці канікулы на беразе рэчкі. Аднак нейкая маўклівая праца розуму, унутранае пачуццё дыктавала зусім іншае. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)