прадме́сце, -я, мн. -і, -яў, н.
Пасёлак, які размешчаны непадалёку ад горада, але не ўваходзіць у яго межы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прадме́сце
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
прадме́сце |
прадме́сці |
| Р. |
прадме́сця |
прадме́сцяў |
| Д. |
прадме́сцю |
прадме́сцям |
| В. |
прадме́сце |
прадме́сці |
| Т. |
прадме́сцем |
прадме́сцямі |
| М. |
прадме́сці |
прадме́сцях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прадме́сце ср. предме́стие
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прадме́сце, ‑я, н.
1. Пасёлак, размешчаны непадалёку ад горада, але за яго межамі.
2. Ускраіна горада, далёкая ад цэнтра. Праз пярэднія дзверы.. [сябры] ўскочылі ў трамвай і доўга ехалі, пятляючы па ўскраінах гарадскога прадмесця. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадме́сце ’пасёлак, размешчаны непадалёку ад горада, але за яго межамі’, ’ускраіна горада’ (ТСБМ). Як і рус. предме́стье ’тс’, з польск. przedmieście ’прадмесце’ ад miasto ’горад’. Гл. места.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
предме́стье прадме́сце, -ця ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фаршта́т, ‑а, М ‑таце, м.
Уст. Пасяленне, якое знаходзіцца па-за межамі горада або крэпасці; прадмесце. Склад стаяў на Бярэзінскім фарштаце, далёка ад людскіх вачэй. Грахоўскі.
[Ням. Vorstadt.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгарад, прадмесце, прымесце, ускраіна
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
паса́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. У 10—18 стст. гандлёва-рамесніцкая частка горада, звычайна па-за гарадской сцяной, у Кіеўскай Русі, Вялікім Княстве Літоўскім, Расійскай дзяржаве.
У горадзе Полацку было шэсць пасадаў.
2. Прыгарад, прадмесце (уст.).
3. У вясельным абрадзе: месца (звычайна дзяжа, пакрытая кажухом), куды садзяць нявесту, часам і жаніха.
|| прым. паса́дскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Пасадскія людзі (рамеснікі і гандляры ў гарадах Старажытнай Русі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Трае́цкі — прым. ад Тройца ’Святая Тройца, свята Сёмуха’: трое́цькый ты́ждэнь ’тыдзень пасля Сёмухі’, трае́цкія дзяды́ (трае́цкые деды́) ’памінальныя дні перад Тройцай’ (гом., Талстая, Полес.), трое́цькый ты́ждэнь ’тыдзень пасля Сёмухі’ (маляр., там жа), трое́цкый грыб ’агульная назва вясновых грыбоў’ (пін., Жыв. сл.), трое́цкі грыб ’ранні, веснавы баравік’ (ТС), сюды ж урбанонімы Трае́цкая гара, Трае́цкае прадмесце ў Мінску, Трае́цкая царква́ ў Віцебску, ст.-бел. троецького (1532 г.), троецкиѣ (1624 г.), гл. Карскі, 1, 226. Гл. Тройца; паводле Карскага (там жа), форма з е на месцы jь з’яўляецца заканамерным утварэннем. Параўн. таксама трое́чны ты́дзень ’тыдзень, на які прыпадае Сёмуха’ (ТС), трое́шны ты́ждень ’тс’ (лельч., Талстая, Полес.), відаць, ад Тро́ечка, Трое́шнік ’Сёмуха’ (там жа) з народнаэтымалагічным набліжэннем да тройка, тройчы (гл.), параўн. трае́чны ’трайны’ (Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)