прада́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто прадае, прадаў (у 2 знач.) каго-, што-н., здраднік.

|| ж. прада́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прада́жнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прада́жнік прада́жнікі
Р. прада́жніка прада́жнікаў
Д. прада́жніку прада́жнікам
В. прада́жніка прада́жнікаў
Т. прада́жнікам прада́жнікамі
М. прада́жніку прада́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прада́жнік м. преда́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прада́жнік, ‑а, м.

Той, хто прадае, прадаў (у 2 знач.) каго‑, што‑н.; здраднік. Знайшоўся ж прадажнік, што цераз балота Чужынцаў правёў, каб людзей загубіць. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прада́жніца, ‑ы, ж.

Жан. да прадажнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

преда́тель здра́днік, -ка м.; прада́жнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрыстапрада́вец, ‑даўца, м.

Уст. Прадажнік, здраднік; юда. — Каб на цябе [паліцая] хмара цёмная найшла, каб ты праваліўся скрозь зямлю на гэтым месцы, ірад, хрыстапрадавец акаянны, — шаптала, стоячы ля запечку, Грысіха. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наю́дзіць ’падгаварыць’ (Сл. ПЗБ), параўн. рус. каўк. наю́дить ’данясці, напляткарыць’. Ад ю́дзіць ’спакушаць, падбухторваць; зводзіць’, ю́дапрадажнік, здраднік’, параўн. наюда́шыць ’здрадніцкі ўзвесці паклёп’, юда́шыць ’хітрыць, ілгаць; ашукваць, здраджваць’ да юда́ш ’няшчыры чалавек’ (Нас.). У сувязі з гэтым параўнанне з літ. sujùdinu ’падгаварыць’, на якое звяртаюць увагу складальнікі слоўніка, мае неабавязковы характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здраднік, прадажнік, прадаўца, адступнік, адшчапенец, правакатар; пераверцень (разм.); здрайца (абл.); юда (пагард.); выхрыст, пярэхрыст, хрыстапрадавец, клятваадступнік (перан.) □ прадажная душа, прадажная псіна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)