прагуля́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прагуля́нка прагуля́нкі
Р. прагуля́нкі прагуля́нак
Д. прагуля́нцы прагуля́нкам
В. прагуля́нку прагуля́нкі
Т. прагуля́нкай
прагуля́нкаю
прагуля́нкамі
М. прагуля́нцы прагуля́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прагуля́нка ж., разг. прогу́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Тое, што і прагулка. Учарашняя начная прагулянка і добры адпачынак на свежым паветры спрыялі вялізнаму апетыту. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераха́жка ’праходжанне, прагулка’ (Нас.). Да пераходзіць > перахажываць ’пераходзіць з аднаго месца (кватэры) на іншае; часта праходзіць’, перахсіжываццсі ’мяняцца да лепшага; прагульвацца’, магчыма, пад уплывам польск. przechadzka ’прагулка, прагулянка, шпацыр’. Гл. пера- і хадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прогу́лка ж. прагу́лка, -кі ж., разг. прагуля́нка, -кі ж.; (пешком — ещё) разг. шпа́цыр, -ру м.;

прогу́лка пешко́м прагу́лка пехато́й (пе́шкі);

пойти́ на прогу́лку пайсці́ на прагу́лку (на прагуля́нку, на шпа́цыр);

прогу́лка верхо́м прагу́лка ве́рхам;

за́городная прогу́лка прагу́лка за го́рад;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)