прагляда́ць гл. прагледзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагляда́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прагляда́ю прагляда́ем
2-я ас. прагляда́еш прагляда́еце
3-я ас. прагляда́е прагляда́юць
Прошлы час
м. прагляда́ў прагляда́лі
ж. прагляда́ла
н. прагляда́ла
Загадны лад
2-я ас. прагляда́й прагляда́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прагляда́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прагляда́ць несов.

1. просма́тривать, прогля́дывать;

2. см. прагля́дваць 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да прагледзець (у 1 знач.).

2. Незак. да праглынуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагле́дзець, -е́джу, -е́дзіш, -е́дзіць; -е́дзь; -е́джаны і праглядзе́ць, -яджу́, -ядзі́ш, -ядзі́ць; -ядзі́м, -едзіце́, -ядзя́ць; -ядзі́; зак.

1. што. Аглядаючы, гледзячы, азнаёміцца з чым-н.

П. рукапіс.

П. новую экспазіцыю.

2. што. Бегла прачытаць.

П. часопіс.

3. каго-што. Гледзячы, не заўважыць, прапусціць.

П. памылку.

4. перан., каго-што. Не звярнуць належнай увагі, выпусціць з поля зроку (разм.).

За справамі прагледзелі (праглядзелі) сына.

5. што і без дап. Правесці які-н. час, разглядаючы што-н., назіраючы за чым-н.

Усе вочы прагледзець (разм.) — углядаючыся, доўга чакаць каго-н.

|| незак. прагляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—4 знач.).

|| наз. прагля́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Калектыўны п. спектакля.

Аддаць рукапіс на п. каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагляда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. праглядаць — прагледзець (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перлюстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Праглядзець (праглядаць) паштовыя адпраўленні з мэтай нагляду, цэнзуры.

П. пісьмы.

|| наз. перлюстра́цыя, -і, ж.

|| прым. перлюстрацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прогля́дывать несов. прагляда́ць, прагля́дваць; см. прогляну́ть, прогляде́ть 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагляда́нне ср. просма́тривание, просмо́тр м.; см. прагляда́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. праглядаць — прагледзець (у 1 знач.).

2. Памылка ў чым‑н.; недагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)