прагле́дзець, -е́джу, -е́дзіш, -е́дзіць; -е́дзь; -е́джаны і праглядзе́ць, -яджу́, -ядзі́ш, -ядзі́ць; -ядзі́м, -едзіце́, -ядзя́ць; -ядзі́; зак.
1. што. Аглядаючы, гледзячы, азнаёміцца з чым-н.
П. рукапіс.
П. новую экспазіцыю.
2. што. Бегла прачытаць.
П. часопіс.
3. каго-што. Гледзячы, не заўважыць, прапусціць.
П. памылку.
4. перан., каго-што. Не звярнуць належнай увагі, выпусціць з поля зроку (разм.).
За справамі прагледзелі (праглядзелі) сына.
5. што і без дап. Правесці які-н. час, разглядаючы што-н., назіраючы за чым-н.
◊
Усе вочы прагледзець (разм.) — углядаючыся, доўга чакаць каго-н.
|| незак. прагляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—4 знач.).
|| наз. прагля́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).
Калектыўны п. спектакля.
Аддаць рукапіс на п. каму-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)