перлюстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Праглядзець (праглядаць) паштовыя адпраўленні з мэтай нагляду, цэнзуры.

П. пісьмы.

|| наз. перлюстра́цыя, -і, ж.

|| прым. перлюстрацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)