прагарта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

1. Тое, што і прагарнуць (у 1 знач.).

2. Правесці які-н. час, гартаючы што-н.

Увесь вечар прагартаў кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагарта́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прагарта́ю прагарта́ем
2-я ас. прагарта́еш прагарта́еце
3-я ас. прагарта́е прагарта́юць
Прошлы час
м. прагарта́ў прагарта́лі
ж. прагарта́ла
н. прагарта́ла
Загадны лад
2-я ас. прагарта́й прагарта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прагарта́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прагарта́ць сов.

1. перелиста́ть;

2. (нек-рое время) полиста́ть, пролиста́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Гартаючы, перабраць старонкі, лісты чаго‑н. Алеся зноў разгарнула падручнік, хутка прагартала некалькі старонак. Шамякін.

2. Гартаць некаторы час. У галаве.. [Мар’і Андрэеўны] скакалі лічбы, круціліся фразы — яна нездарма цэлы дзень прагартала ў бібліятэцы газеты. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралістава́ць

прагартаць што-небудзь; напісаць пісьмо (без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пралісту́ю пралісту́ем
2-я ас. пралісту́еш пралісту́еце
3-я ас. пралісту́е пралісту́юць
Прошлы час
м. пралістава́ў пралістава́лі
ж. пралістава́ла
н. пралістава́ла
Загадны лад
2-я ас. пралісту́й пралісту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пралістава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)