праві́нцыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
праві́нцыя |
праві́нцыі |
| Р. |
праві́нцыі |
праві́нцый |
| Д. |
праві́нцыі |
праві́нцыям |
| В. |
праві́нцыю |
праві́нцыі |
| Т. |
праві́нцыяй праві́нцыяю |
праві́нцыямі |
| М. |
праві́нцыі |
праві́нцыях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прусакі́, -о́ў, адз. -са́к, -а́, м.
Ураджэнцы або жыхары Прусіі, былой нямецкай правінцыі.
|| ж. пруса́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).
|| прым. пру́скі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
правінцыя́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Жыхар правінцыі (у 2 знач.; уст.).
2. перан. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі.
|| ж. правінцыя́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прако́нсул, ‑а, м.
Гіст. Намеснік правінцыі ў Старажытныя Рыме.
[Лац. proconsul.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўста́ўкі, ж.
Палавіна стаўкі 1 (у 2 знач.). Працаваць на паўстаўкі. □ Я ў сяле працую, не ў сталіцы, Хоць сталічны скончыў інстытут. Мой таварыш здзіўлен: У правінцыі? На паўстаўкі я застаўся тут... Ты паўстаўкі маеш у сталіцы. Значыць, ты на паўжыцця жывеш. Я пішу з сяла, а не з правінцыі. Не крыўдуй за гэты шчыры верш. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бе́здар, ‑ы, ж.
Разм. Бяздарны, няздатны чалавек. Глухмень, правінцыі дакука — Паняцце бездараў пустых. І там, там творыцца навука, Калі к навуцы здатны ты. Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правінцыялі́зм, ‑у, м.
1. Уст. Погляды і манеры, звязаныя з жыццём у глухой мясцовасці, правінцыі.
2. Слова або выраз, уласцівыя абласной, а не літаратурнай мове; дыялектызм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тангу́ты, ‑аў; адз. тангут, ‑а, М ‑гуце, м.; тангутка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. тангуткі, ‑так; ж.
Качавое насельніцтва Тыбецкага нагор’я ў правінцыі Цінхай Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правінцыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Які знаходзіцца ў правінцыі (у 3 знач.). Пасля Памыйка адкрыўся Рыгору, што ён з’яўляецца карэспандэнтам некалькіх сталічных і правінцыяльных газет. Гартны.
2. Разм. зневаж. Абмежаваны ў сваіх поглядах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правінцыя́л, ‑а, м.
Уст. Жыхар правінцыі (у 3 знач.). Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы. Скрыган. // Разм. зневаж. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі. — Дык ты, чалавеча, хоць і ў сталіцы жывеш, а мо большы правінцыял, чым тутэйшыя людзі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)