Педагеахімічныя правінцыі 12/499

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рымскія правінцыі 9/218

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ілірыйскія правінцыі 9/574; 11/28

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рымскія правінцыі

т. 13, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛУ́ЧАНЫЯ ПРАВІ́НЦЫІ, Рэспубліка Злучаных правінцый (Republiek der Verenigde Provinciën), першая ў свеце бурж. рэспубліка. Утвораны 7 нідэрландскімі правінцыямі (Галандыя, Зеландыя, Утрэхт, Гелдэрн, Фрысландыя, Гронінген, Аверэйсел), якія ў выніку Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. вызваліліся ад ісп. панавання; існавалі да 1795. Наз. таксама Галандскай рэспублікай, Галандыяй (ад вядучай правінцыіГаландыі). Гл. таксама Нідэрланды (гістарычны нарыс).

т. 7, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЛІРЫ́ЙСКІЯ ПРАВІ́НЦЫІ,

васальныя ад Францыі дзярж. аб’яднанні славенскіх і харвацкіх зямель, а таксама вобласць Карынтыя і г. Трыест у 1809—14. Створаны Напалеонам I з мэтай злучыць па сушы Францыю з Турцыяй. Назва ад плямён ілірыйцаў, якія іх насялялі ў старажытнасці. Узначальваліся франц. ген.-губернатарам. Пл. 55 тыс. км², нас. 1483 тыс. (1812). Адм. ц.г. Любляна. Улады правялі шэраг рэформ, якія паспрыялі развіццю капіталізму. Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 І.П. адышлі да Аўстрыі і заставаліся пад яе панаваннем да 1918.

т. 7, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Злучаныя правінцыі Цэнтральнай Амерыкі 3/336, 387; 6/83; 7/513; 9/335

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Злучаныя правінцыі Рыо-дэ-Ла-Плата 2/491

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛУ́ЧАНЫЯ ПРАВІ́НЦЫІ ЦЭНТРА́ЛЬНАЙ АМЕ́РЫКІ,

федэрацыя 5 цэнтр.-амер. рэспублік (Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Сальвадор і Коста-Рыка), якія разарвалі унію з Мексікай у 1823—39. Сталіца — г. Гватэмала. Канстытуцыя З.п.Ц.А., прынятая ў ліст. 1824, адмяняла рабства, скасоўвала феад. тытулы, гарантавала свабоду друку. Заканад. ўлада належала двухпалатнаму парламенту, на чале федэрацыі стаяў прэзідэнт. Абраны ў 1830 прэзідэнтам ліберал Ф.​Марасан правёў шэраг рэформ, у т. л. секулярызацыю царк. зямель і ўвядзенне свабоды веравызнання. У 1838 кансерватары, якія развязалі грамадз. вайну, разграмілі войскі Марасана і ў 1839 скасавалі федэрацыю. Спробы аднавіць яе ў 1842, 1895—98 і 1921—22 поспеху не мелі.

т. 7, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

праві́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. праві́нцыя праві́нцыі
Р. праві́нцыі праві́нцый
Д. праві́нцыі праві́нцыям
В. праві́нцыю праві́нцыі
Т. праві́нцыяй
праві́нцыяю
праві́нцыямі
М. праві́нцыі праві́нцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)