праву́шына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. праву́шына праву́шыны
Р. праву́шыны праву́шын
Д. праву́шыне праву́шынам
В. праву́шыну праву́шыны
Т. праву́шынай
праву́шынаю
праву́шынамі
М. праву́шыне праву́шынах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праву́шына ж., тех. проу́шина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проу́шина ж., техн. праву́шына, -ны ж.; ву́ха, -ха ср., ву́шка, -ка ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праўшня́к ’вушак у дзвярэй’ (Тарн.), прушня́к ’тс’ (ваўк., слуц., Сцяшк., Сл. ПЗБ), проўшня́к, прушня́к, прыўшэ́нь ’вушак’ (пін., івац., Нар. сл.), про́ўшаваць ’змацоўваць бярвенне ў плыце’ (в.-дзв., Нар. сл.). Да правушына (гл.), параўн. рус. проу́шина ’праём, адтуліна’. Да пра-2 і вуха. Семантычную матывацыю гл. вушак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуша́к ’бакавы брус у дзвярной або аконнай асадзе’ (КТС); ’слуп з пазамі ў раме дзвярэй’ (БРС; КЭС, лаг.; Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Шат.; бялын., Янк. Мат., В. В.), палес. уша́к, вушак (Шушк., КСТ) таксама ’шула ў плоце’ (Куч.), польск. uszak. Ад ву́ха, што звязана з метафарай «дзверы — галава»; параўн. назву верхняй часткі рамы дзвярэй шапка (Сцяц., Словаўтв., 20) або з формай выраза для замацавання дзвярэй, параўн. правушына (гл.). У карысць апошняга сведчыць, відаць, рэдкае серб.-харв. уша̑к: «наби̏о држаљу у уша̑к» (СДЗб., 17, 47), значыць, магчыма, нейкую дэталь з правушынай, што дазваляе бачыць ва ўсіх пералічаных словах самастойныя ўтварэнні з суфіксам ‑jakъ; адносіны беларускага і польскага слоў няясныя (запазычанне з бел.?), аднак Варш. сл. дае і значэнне ’крукі, завесы, на якіх трымаюцца дзверы’, якое магло быць зыходным для дадзенага слова. Ці не сюды ж балг. дыял. куша́к ’папярэчная перакладзіна ў старых дзвярах’, збліжанае, магчыма, з цюркізмам куша́к ’пояс’? Параўн. вушня́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)