праваява́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праваю́ю праваю́ем
2-я ас. праваю́еш праваю́еце
3-я ас. праваю́е праваю́юць
Прошлы час
м. праваява́ў праваява́лі
ж. праваява́ла
н. праваява́ла
Загадны лад
2-я ас. праваю́й праваю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час праваява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праваява́ць сов.

1. (нек-рое время) провоева́ть;

п. тры гады́ — провоева́ть три го́да;

2. разг. (издержать на военные нужды) провоева́ть;

п. усе́ гро́шы — провоева́ть все де́ньги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

Ваяваць некаторы час. Два гады ўжо праваяваў .. [Візэнер].. Але ніколі яшчэ смерць не была так блізка ад яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праваява́ны разг. провоёванный; см. праваява́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

провоева́ть сов. праваява́ць;

провоева́л три го́да праваява́ў тры гады́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераваява́ць

праваяваць нанова што-небудзь (вайну) і без прамога дапаўнення; скончыць ваяваць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераваю́ю пераваю́ем
2-я ас. пераваю́еш пераваю́еце
3-я ас. пераваю́е пераваю́юць
Прошлы час
м. пераваява́ў пераваява́лі
ж. пераваява́ла
н. пераваява́ла
Загадны лад
2-я ас. пераваю́й пераваю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераваява́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

1. што. У вайне, у барацьбе адабраць захопленае ворагам або завалодаць тым, што належыць ворагу.

2. перан.; каго-што. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. у выніку барацьбы, настойлівасці, працы, выратаваць каго‑н. [Бабейка:] — Нават пасля вайны адваявалі гектараў пяцьдзесят у балота — вунь, бачыце, чарнее ралля, гэта ўзаралі на зіму. Хадкевіч. [Хірургу] не раз хацелася кінуць папрок гэтаму ганарліўцу, якога ён адваяваў ад смерці, але кожны раз яго спрактыкаваны розум раіў маўчаць. Васілевіч.

3. Разм. Пазбавіцца сілы, моцы ваяваць. [Царская дачка:] — Зноў ідзе на наша царства вялікае войска аж трох каралёў. А бацька мой стары ўжо — ваяваць не можа. Ці не паехаў бы ты за яго? — Куды мне ехаць, — кажа салдат. — Я ўжо сваё адваяваў. Якімовіч.

4. Разм. Праваяваць нейкі час, скончыць ваяваць. Адваяваць два гады. □ Не дачакаўся ў гэты час суровы, Стары шасцідзесятае вясны, Знайшоў спакой на могілках вясковых, Адваяваўшы спраўна тры вайны. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)