праблука́ць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
праблука́ю |
праблука́ем |
| 2-я ас. |
праблука́еш |
праблука́еце |
| 3-я ас. |
праблука́е |
праблука́юць |
| Прошлы час |
| м. |
праблука́ў |
праблука́лі |
| ж. |
праблука́ла |
| н. |
праблука́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
праблука́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
праблука́ць сов.
1. проброди́ть;
2. (в поисках дороги) проплута́ть, проблужда́ть, прокружи́ть;
3. (пространствовать) проблужда́ть; проскита́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праблука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Блукаць некаторы час. Пеця да цямна праблукаў на беразе рэчкі, а начаваў пад дзедавай паветкай. Ракітны.
2. Тое, што і праблудзіць. Ад Залужжа да хутара па добрай дарозе дык паўгадзіны хадзьбы, а ў такую завею можна праблукаць па полі да ночы і на хутар не трапіць. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проблужда́ть сов. праблука́ць; (проплутать) праблудзі́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
проплута́ть сов., разг. праблудзі́ць; (проблуждать) праблука́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
промы́каться сов., прост. (прожить мыкаясь) прагарава́ць, прабедава́ць; (проскитаться) праблука́ць, прабадзя́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прокружи́ть сов.
1. (некоторое время) пракруці́ць;
2. (проблуждать) пракружы́ць; (проплутать) праблука́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
проброди́ть сов. прахадзі́ць; правалэ́ндацца, працяга́цца, правалачы́ся; (пробродяжничать) прабадзя́цца; (проблуждать) праблука́ць; (пространствовать) правандрава́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пракружы́ць, ‑кружу, ‑кружыш, ‑кружыць; зак.
1. Разм. Тое, што і пракружыцца (у 1 знач.). Пракружыў над хатай самалёт.
2. Прайсці, праехаць які‑н. час, часта мяняючы напрамак; праблукаць. Пракружыць усю ноч па лесе.
3. каго і без дап. Кружыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераблукуня́цца ’паблукаць, пашвэндацца’ (Нас.), піріблукуня́ць, піріблутуня́цца ’праблукаць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і блукуняцца ’блудзіць, швэндацца’, якое да блука́ць (гл.); суфікс ‑ун‑я‑, у якім ‑у‑ узнікла ў выніку прыпадабнення; генетычна суадносіцца з літ. ‑inė́‑ параўн. dramblinė́ti, blinkinė́ti, blydinė́ti, klaikinė́ti ’сноўдацца, блукаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)