прабалбата́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прабалбачу́ прабалбо́чам
2-я ас. прабалбо́чаш прабалбо́чаце
3-я ас. прабалбо́ча прабалбо́чуць
Прошлы час
м. прабалбата́ў прабалбата́лі
ж. прабалбата́ла
н. прабалбата́ла
Загадны лад
2-я ас. прабалбачы́ прабалбачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прабалбата́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прабалбата́ць сов.

1. проболта́ть; протарато́рить;

яна ~та́ла цэ́лую гадзі́ну — она́ проболта́ла (протарато́рила) це́лый час;

2. (выдать секрет) проболта́ть;

п. таямні́цу — проболта́ть та́йну;

3. (невнятно сказать) пролопота́ть;

п. не́шта незразуме́лае — пролопота́ть что-то непоня́тное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабалбата́ць, ‑балбачу, ‑балбочаш, ‑балбоча; зак.

Разм.

1. Правесці некаторы час у балбатні. Гадзіну прабалбатаць.

2. што і без дап. Выдаць тайну, сакрэт.

3. што і без дап. Незразумела сказаць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

протарато́рить сов., разг., в разн. знач. пралапата́ць; (проболтать) прабалбата́ць;

протарато́рил что́-то пралапата́ў не́шта;

протарато́рить два часа́ пралапата́ць (прабалбата́ць) дзве гадзі́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адтарандзі́ць

прабалбатаць хутка, прабалабоніць што-небудзь і без прамога дапаўнення; сказаць лухту’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адтаранджу́ адтарандзі́м
2-я ас. адтарандзі́ш адтарандзіце́
3-я ас. адтарандзі́ць адтарандзя́ць
Прошлы час
м. адтарандзі́ў адтарандзі́лі
ж. адтарандзі́ла
н. адтарандзі́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час адтарандзі́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́лепетаць

‘невыразна, нязвязна прагаварыць, прабалбатаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́лепечу вы́лепечам
2-я ас. вы́лепечаш вы́лепечаце
3-я ас. вы́лепеча вы́лепечуць
Прошлы час
м. вы́лепетаў вы́лепеталі
ж. вы́лепетала
н. вы́лепетала
Загадны лад
2-я ас. вы́лепечы вы́лепечыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́лепетаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прабалабо́ніць

‘пэўны час балабоніць; прабалбатаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прабалабо́ню прабалабо́нім
2-я ас. прабалабо́ніш прабалабо́ніце
3-я ас. прабалабо́ніць прабалабо́няць
Прошлы час
м. прабалабо́ніў прабалабо́нілі
ж. прабалабо́ніла
н. прабалабо́ніла
Загадны лад
2-я ас. прабалабо́нь прабалабо́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час прабалабо́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прагаворны ’гаваркі’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да прагаварыць, аднак словаўтварэнне нетыповае. Магчыма, паўплывала і польск. przegwarzyćпрабалбатаць, прабалакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проболта́тьII сов. (провести некоторое время в болтовне), разг. прабалбата́ць, прабалабо́ніць, прамало́ць, пралапата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра... 1, прыстаўка.

1. Ужываецца для ўтварэння дзеясловаў і абазначае: а) пранікненне праз прадмет, прабіванне яго, утварэнне адтуліны і пад., напрыклад: прагрызці, праламаць, пранізаць, прапаліць, прапхнуць, прарэзаць, прастрэліць, прасунуць, праціснуць, прадзіравіць, праглянуць, працячы, прамесці, прастрыгчы; б) рух у прасторы міма прадмета, напрыклад: прабегчы, правалачы, правесці, праляцець, праскочыць; в) паўнату дзеяння, пашырэнне дзеяння на ўвесь прадмет, напрыклад: праварыць, прагрэць, пракіпець, прасеяць, прагоркнуць, прахарчаваць; г) закончанасць дзеяння, якое працягвалася некаторы час, запаўненне дзеяннем пэўнага прамежку часу, напрыклад: прабегаць, праараць, праспаць; д) дзеянне, у выніку якога нанесена шкода, страта, напрыклад: празяваць, прайграць, прагандлявацца; е) (з часціцай ‑ся/‑ца і без яе) выяўленне чаго‑н., напрыклад: прагаварыцца, прабалбатаць.

2. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць: а) асоб паводле ўзыходнай (або сыходнай) лініі прамых ступеней сваяцтва, напрыклад: прадзед, прабабка, праўнук, праўнучка; б) першапачатковасць, найбольшую старажытнасць, напрыклад: прарадзіма, прамова (лінгв.), праславянскі; в) самую высокую ступень якасці, напрыклад: прамудры, праславуты.

пра... 2, прыстаўка (гістарычна ўзыходзіць да прэфікса про).

Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў і ўказвае на блізкасць да таго або на агульнасць з тым, што абазначана ўтваральнай асновай ці на ніжэйшую, больш раннюю, папярэднюю ступень таго, аб чым сказана ва ўтваральнай аснове, напрыклад: прафашыст, праконсул, правобраз, праамерыканскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)