по́ўнач

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. по́ўнач
Р. по́ўначы
Д. по́ўначы
В. по́ўнач
Т. по́ўначчу
М. по́ўначы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́ўнач², -ы, ж.

Сярэдзіна ночы, якая адпавядае 12 гадзінам ночы.

Глухая п.

Былоза п.

|| прым. паўно́чны, -ая, -ае.

П. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўнач¹, -ы, ж.

1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню, у бок якога накіравана намагнічаная стрэлка компаса.

З поўначы дзьмуў халодны вецер.

2. Мясцовасць, што ляжыць у гэтым напрамку.

На поўначы Беларусі.

3. Мясцовасць з халодным, суровым кліматам.

Расліннасць поўначы.

|| прым. паўно́чны, -ая, -ае.

Паўночнае ззянне (палярнае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўнач

I ж., в разн. знач. се́вер м.;

на п. ад Мі́нска — к се́веру от Ми́нска

II ж. (середина ночи) по́лночь

III (По́ўнач) (самая северная территория Европы и Азии и полярная область) м. Се́вер;

наро́ды По́ўначы — наро́ды Се́вера;

раслі́ннасць По́ўначы — растите́льность Се́вера

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ўнач 1, ‑ы, ж.

1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню. Я паспрабаваў абмацваць дрэвы ў надзеі на тое, што па імху на ствалах вызначу поўдзень і поўнач. Анісаў. Увесь май з поўначы налятаў калючы вецер, сек буйным дажджом адубелую за зіму зямлю. Асіпенка. На поўначы святлела паласа суцэльнай зары. Брыль. // Мясцовасць, частка краіны, мацерыка, размешчаная ў гэтым напрамку. Поўнач СССР.

2. Мясцовасць, краіна з халодным кліматам. // (з вялікай літары). Палярная зона зямнога шара; Арктыка.

по́ўнач 2, ‑ы, ж.

Сярэдзіна ночы, 12 гадзін ночы. Было за поўнач, калі скончыўся сход. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ўнач, по́ўныч, пуовночь, по́ўноч ’глыбокая ноч, сярэдзіна ночы’, ’адзін з напрамкаў свету’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мік., Бес., Шат., Касп., Бяльк., ТС), ст.-бел. полночь ’сярэдзіна ночы’, ’напрамак свету’, полнощь ’напрамак свету’, укр. пі́внічпоўнач (напрамак свету, сярэдзіна ночы)’, рус. по́лночьпоўнач (напрамак свету)’, польск. północ ’палова ночы; напрамак свету’, чэш. půlnoc ’сярэдзіна ночы’, славац. polnoc ’тс’, в.-луж. połnóc ’сярэдзіна ночы; напрамак свету’, н.-луж. połnoc ’тс’, серб.-харв. по́ноћ ’сярэдзіна ночы’, славен. pólnoč ’тс’, балг. полуно́щ ’тс’, макед. полноќ ’тс’, ст.-слав. полоумошти ’пасярод ночы’, ’поўнач’. Прасл. *polъnoltь, *polunoktь ’сярэдзіна ночы’ ад *polъ‑/polu‑ (гл. паў-) і *noktь (гл. ноч). Ужыванне назваў частак сутак для перадачы напрамкаў свету характэрнае для шэрагу індаеўрапейцах і неіндаеўрапейскіх моў, параўн. ням. Mitternachtпоўнач (напрамак свету; сярэдзіна ночы)’ (Ніканаў, Этимология–1984, 163). Мяркуецца, назва поўнач у абодвух значэннях з’яўляецца паралельным утварэннем да сапраўднай “салярнай” назвы — поўдзень (гл.), якая аб’ядноўвала ў сваім значэнні астранамічна-часавае і геаграфічна-арыентацыйнае паняцці (Німчук, Давньорус., 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўно́чны¹ гл. поўнач¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўно́чны² гл. поўнач².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хадня́, -і́, ж. (разм.).

Хада, хаджэнне.

Пад поўнач х. заціхла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́вернее нареч. сравн. ст. на по́ўнач ад…; больш на по́ўнач;

се́вернее Москвы́ на по́ўнач ад Масквы́;

э́та доро́га се́вернее гэ́та даро́га больш на по́ўнач.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)