по́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́т паты́
Р. по́ту пато́ў
Д. по́ту пата́м
В. по́т паты́
Т. по́там пата́мі
М. по́це пата́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пот, -у, М по́це, мн. паты́, пато́ў, м.

Вадкасць, якая выдзяляецца падскурнымі залозамі.

Працаваць да поту.

Гэта справа патрабуе нямала поту (перан.: працяглай, напружанай працы). Да сёмага поту (да знямогі; разм.). Потам і кроўю здабыць што-н. (перан.: шляхам вялікіх намаганняў; высок.). Увагнаць у п. каго-н. (змардаваць напружанай працай; разм.). Шыбы пакрыліся потам (перан.: запацелі).

|| прым. по́тавы, -ая, -ае.

Потавыя залозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пот пот, род. по́ту м., мн. паты́, -то́ў;

в по́те лица́ у по́це чала́;

до седьмо́го по́та да сёмага по́ту;

крова́вый пот крыва́вы пот;

по́том и кро́вью по́там і кро́ўю (крывёю);

вогна́ть в пот увагна́ць у пот;

согна́ть семь пото́в сагна́ць сем пато́ў;

семь пото́в сошло́ сем пато́ў сышло́;

облива́ться по́том абліва́цца по́там.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пот (род. по́ту) м., в разн. знач. пот; (на теле — ещё) испа́рина ж.;

по́там і крывёю (кро́ўю) — по́том и кро́вью;

сагна́ць сем пато́ў — (з каго) согна́ть семь пото́в (с кого);

сышло́ сем пато́ў — сошло́ семь пото́в;

увагна́ць (кі́нуць) у п. — вогна́ть (бро́сить) в пот;

абліва́цца по́там — облива́ться по́том;

да сёмага по́ту — до седьмо́го по́та;

цыга́нскі п. — цыга́нский пот;

крыва́вы п. — крова́вый пот;

пакры́цца хало́дным по́там — покры́ться холо́дным по́том

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пот, ‑у, М поце; мн. паты, ‑оў; м.

1. Празрыстая вадкасць, якая выдзяляецца асобымі падскурнымі залозамі. Васіль выціраў рукой твар, па якому, нібы гарошыны, даганялі адна другую кроплі поту. Васілевіч. // Выдзяленне гэтай вадкасці. Працаваць да поту.

2. Разм. Вільготны налёт на паверхні прадметаў, які ўтвараецца ад сутыкнення іх з цёплым паветрам. Туманіліся пылам і потам агромністыя пішы вокан. Гартны.

•••

Абліцца (халодным, сцюдзёным) потам гл. абліцца.

Да крывавага поту — да поўнага знясілення (працаваць, мучыцца і пад.).

Да сёмага (дзесятага) поту — да поўнай знямогі, стомы.

Заліцца потам гл. заліцца.

Ліць пот гл. ліць.

Потам і кроўю — з вялікімі намаганнямі, з вялікімі цяжкасцямі (здабываць, заваёўваць і пад.).

Сагнаць сем патоў з каго гл. сагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пот1 ’вадкасць, вылучаемая падскурнымі залозамі’, ’вільготны налёт на прадметах’ (ТСБМ: пух., бяроз., КЭС; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.; Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Бяльк.), ст.-бел. пот (Сл. Скар.), сюды ж путкі ’потны’ (Нас., Касп., Байк. і Некр.). Параўн. укр. піт, рус. пот, польск. pot, в.-луж. pót, чэш. pot, славац. pot, славен. pȏt, серб. по̏т, харв. pôt, балг. пот, макед. пот, ст.-слав. потъ ’тс’. Няма адпаведнікаў у балтыйскіх мовах. Агульнапрынятая этымалогія (Міклашыч, 260; Махэк₂, 474; Скок, 3, 17; Фасмер, 3, 343; Голуб-Копечны, 288; Шустар-Шэўц, 2, 1141; Бязлай, 3, 94) ад *pok‑/*pek‑ (што звязана з пячы, гл.) > *pok‑tъ (дзе ‑іь‑ — суфікс, як у мост, молат і пад.) > *potъ. Даслоўна азначае ’выпек’, ’вынік перагрэву’. Семантычна блізкія н.-луж. znojпот’, ст.-слав. варъ/вара ’тс’.

Пот2 ’воск’ (Анох.). Звязана з уяўленнем пра тое, што воск так выдзяляецца ў пчол, як пот з цела чалавека: пчолы воск поцяць. Гл. пот1.

Пот3 ’рыжы, непрыдатны асадак у дзёгці’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, да под ’ніз’ (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пот / у каня: мыла (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

джэк-по́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. джэк-по́т
Р. джэк-по́та
Д. джэк-по́ту
В. джэк-по́т
Т. джэк-по́там
М. джэк-по́це

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выпа́рына, -ы, ж.

Пот, які выступае на целе (звычайна ў хворага пасля гарачкі).

Пакрыцца выпарынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патаго́нны, -ая, -ае.

1. Які выклікае пот.

Прапісаць патагоннае (наз.).

2. перан. Які вымотвае ўсе сілы, эксплуататарскі.

Патагонная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)