по́паўзень

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́паўзень по́паўзні
Р. по́паўзня по́паўзняў
Д. по́паўзню по́паўзням
В. по́паўзня по́паўзняў
Т. по́паўзнем по́паўзнямі
М. по́паўзні по́паўзнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́паўзень, -зня м., зоол. по́ползень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́паўзень, ‑зня, м.

Маленькая птушачка атрада вераб’іных, якая вельмі спрытна лазіць па дрэвах уверх і ўніз галавой. Па ствалу суседняга дрэва прабег зверху ўніз попаўзень. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́паўзень ’маленькая птушка атрада вераб’іных, якая вельмі спрытна лазіць па дрэвах уверх і ўніз галавой. Šiito europaea L (ТСБМ, Жыв. св.), сюды ж попыўзінь ’паўзун (пра дзіцё)’ (Бяльк.). Назва птушкі, хутчэй за ўсё, запазычана з рус. поползень ’Sitta europaea’, у аснове якой ползти (m. паўзці), што да *рьЬаіі, *ръЫи параўн. балг. дыял. пльзаннца. пьлзач ’усякая жывая істота, што поўзае’ (БЕР, 5, 45, 65), славен. дыял. plezar, plezcirćek ’Sitta europaea L.’, pleziih, pležith ’Certhia familiaris’, plazica, plazica ’назва птушкі або рэптыліі’ (Бязлай, 3, 57). Суфіксацыя характарызуе носьбіта якасці ці дзеяння, параўн. певень, лежань, рус. дыял. лежень ’рыба налім’. глушень ’глушэц’ і пад. Народныя назвы Sitta europaea L. — каваль. дзятлік, якія Ластоўскі адносіць да сям’і ’попаўзьнеў” (навуковы тэрмін?); параўн., аднак, паўзунок ’Ceilhia familiaris’ (Ласт.), у аснове якога тая ж адзнака. Іншыя назвы паўзнік (стол., ЛП), глінянка, сівы дзятлік (Федз. — Даўб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́ползень зоол. по́паўзень, -зня м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шалпата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча і шалпаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; незак.

Разм. Шамацець, шавяліцца. [Пашкевічус:] — Чую, нехта шалпоча каля сянец, а ў мяне ўжо і сэрца захаланула... Броўка. На абамшэлым камлі бярэзіны зверху ўніз шалпацеў шылаваты караткахвосты, як маладое птушаня, попаўзень. Адамчык. Шалпаціць пад лёгкім ветрам трапяткая ліст[от]а асіны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ўжык1 ’птушка’ (Мат. Гом.). Можна меркаваць, што маецца на ўвазе попаўзень ’птушка Cerphia familiaris L.’, якая ўмее хутка і спрытна поўзаць па ствале дрэва, рус. поползень, польск. pełzacz, чэш. plhaček. Ад поўзаць (гл.). Верагоднае назва набыла такое фанетычнае афармленне пад уплывам слова жэўжык.

По́ўжык2 ’жэўжык’ (Мат. Гом.). Ад поўзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смоўж ‘слімак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Гарэц., Ласт., Шат., Бяльк., Касп., Сцяшк., Жыв. сл.; віл., в.-дзв., чэрв., баран., Сл. ПЗБ), смуж ‘тс’ (Бяльк., Шатал.), смуг ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.). Параўн. укр. смовж, смовз, смо́викпопаўзень, Sitta europea L.’, стараж.-рус. смолжь ‘слімак’, польск. małż ‘малюск’, каш. smałž ‘слімак’, ст.-польск. smołżowe ‘шкарлупіны’, палаб. mau̯z ‘смоўж’, чэш. mlž ‘малюск’ (з польск.Махэк₂, 370). Прасл. *(s)ml̥žь з далейшымі няяснымі сувязямі. Сюды ж і балг. формы ме́лчев, ме́лчов, ме́лчо ‘смоўж’, якія БЕР (3, 729) узводзіць да і.-е. *(s)mel‑ ‘слізкі’. Магчыма, звязана з моўзаць ‘кусаць без зубоў, мусоліць, слюнявіць’ (гл.). Гл. Фасмер, 3, 690; SEK, 4, 330; ЕСУМ, 5, 325.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіня́к1 ‘грыб махавік жоўта-буры’ (гарад., дзятл., драг., Сл. ПЗБ; Жыв. сл.). Да сіні (гл.), паводле колеру, таму што грыб сінее на зломе. Параўн. таксама ўкр. синя́к ‘грыб Agarikus necator’, польск. siniak ‘грыб Boletus Cyanescens’ і г. д.

Сіня́к2 ‘лешч, Abramis brama L.’ (Жукаў), іншыя назвы — сіньга́, сіне́ц (Жыв. св.), параўн. укр. синя́к ‘верхаводка’, синьга́ ‘лешч’, рус. си́нька ‘верхаводка’, синьга́ ‘лешч’. Да сіні (гл.), колер рыб характарызуецца як “синеватый с зеленоватым отливом” (Каламіец, Рыбы, 27). Гл. таксама сінец.

Сіня́к3 ‘птушка попаўзень, Sitta europea L.’ (ПСл), іншая назва — сівы дзятлік (Жыв. св.), параўн. укр. синя́к ‘голуб, Columba oenas L.’. Паводле колеру апярэння, звычайна ‘цёмна-шэры’, параўн. сівак2 (гл.) і колеравую падмену ў сіваваронка/сіняваронка ‘сіваграк (ЛА, 1).

Сіняк4 ‘расліна Succisella Reck.’ (Кіс.), сюды ж сінякве́т, сі́ні цвет ‘расліна Echium vulgare L.’ (Кіс.), параўн. укр. синя́к ‘тс’, рус. синя́к ‘тс’. Да сіні (гл.), што абумоўлена звычайна колерам кветак.

Сіня́к5 ‘сіняя неўрадлівая зямля’ (Мат. Гом.), ‘балотная глеістая зямля’ (Сл. ПЗБ), ‘ворная неўрадлівая зямля на нізкім месцы’ (Сцяц.). Да сіні (гл.), параўн. сівак1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)