по́крык, -у, мн. -і, -аў, м.

Характэрны крык (жывёл, птушак).

П. савы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́крык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́крык по́крыкі
Р. по́крыку по́крыкаў
Д. по́крыку по́крыкам
В. по́крык по́крыкі
Т. по́крыкам по́крыкамі
М. по́крыку по́крыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́крык, -ку м., охот. по́крык

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́крык, ‑у, м.

1. Характэрны крык (жывёл, птушак). Покрык савы.

2. Разм. Тое, што і пакрыкванне. З каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын. Мележ. На покрыкі Маркевіча ніхто не паварушыўся, нават не падняў галавы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Покрык ст.-бел. ’назва травяністай расліны з шырокімі лістамі і тоўстым коранем, Mandragora officinarum’. Параўн. у Бярынды: “Мандрагора: Покрык”. Паводле “Хронікі” Бельскага (пач. XVII ст.), “Зовут покриком, ѡ котором мног люде​ѕ поведают, же то ест ѩки​ѕсь корен маючи зγполное выражене человека, и коли его выкопают кричит” (гл. Крамко, БЛ, 41, 85). Да крык, крычаць (гл.). У часы Сярэднявечча лічылася цудадзейнай раслінай. Параўн. таксама польск. pokrzyk ’воўчыя ягады, красаўка, Atropa belladonna’, паводле Банькоўскага (2, 684), няяснага паходжання. З польскай укр. покшик ’тс’ (ЕСУМ, 4, 485).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шап ’шум’ (Сцяшк. Сл.), пошапак ’шэпт’, пошапкам ’шэптам’ (ТСБМ), ’ціха’ (свісл., Сцяшк. Сл.), укр. пбшепка ’вельмі ціха’. Ад по- (па‑) і шаптаць (гл.), як покрык, посвіст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́крик м.

1. охотн. по́крык, -ку м., крык, род. кры́ку м.;

2. (покрикивание) разг. пакры́кванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)