по́крык, -у, мн. -і, -аў, м.
Характэрны крык (жывёл, птушак).
П. савы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́крык
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
по́крык |
по́крыкі |
| Р. |
по́крыку |
по́крыкаў |
| Д. |
по́крыку |
по́крыкам |
| В. |
по́крык |
по́крыкі |
| Т. |
по́крыкам |
по́крыкамі |
| М. |
по́крыку |
по́крыках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
по́крык, -ку м., охот. по́крык
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́крык, ‑у, м.
1. Характэрны крык (жывёл, птушак). Покрык савы.
2. Разм. Тое, што і пакрыкванне. З каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын. Мележ. На покрыкі Маркевіча ніхто не паварушыўся, нават не падняў галавы. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Покрык ст.-бел. ’назва травяністай расліны з шырокімі лістамі і тоўстым коранем, Mandragora officinarum’. Параўн. у Бярынды: “Мандрагора: Покрык”. Паводле “Хронікі” Бельскага (пач. XVII ст.), “Зовут покриком, ѡ котором мног людеѕ поведают, же то ест ѩкиѕсь корен маючи зγполное выражене человека, и коли его выкопают кричит” (гл. Крамко, БЛ, 41, 85). Да крык, крычаць (гл.). У часы Сярэднявечча лічылася цудадзейнай раслінай. Параўн. таксама польск. pokrzyk ’воўчыя ягады, красаўка, Atropa belladonna’, паводле Банькоўскага (2, 684), няяснага паходжання. З польскай укр. покшик ’тс’ (ЕСУМ, 4, 485).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́шап ’шум’ (Сцяшк. Сл.), пошапак ’шэпт’, пошапкам ’шэптам’ (ТСБМ), ’ціха’ (свісл., Сцяшк. Сл.), укр. пбшепка ’вельмі ціха’. Ад по- (па‑) і шаптаць (гл.), як покрык, посвіст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́крик м.
1. охотн. по́крык, -ку м., крык, род. кры́ку м.;
2. (покрикивание) разг. пакры́кванне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)