по́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Пісьмовае паведамленне аб выкліку куды-н., павестка.

П. ў суд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́зва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. по́зва по́звы
Р. по́звы по́зваў
Д. по́зве по́звам
В. по́зву по́звы
Т. по́звай
по́зваю
по́звамі
М. по́зве по́звах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́зва ж. пове́стка;

п. ў суд — пове́стка в суд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́зва, ‑ы, ж.

Пісьмовае паведамленне аб выкліку куды‑н., павестка. Лабановіч зірнуў на паперку: гэта была позва ад Віленскай судовай палаты з’явіцца на суд. Колас. У кішэні ляжала позва з’явіцца на зборны пункт ваенкамата з патрэбнымі рэчамі. Лужанін. Позва загадвала .. [дзядзьку Мікіту] ў панядзелак з’явіцца ў суд. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́зва ’выклік, павестка’, ’паведамленне’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ), пазыва́ць ’выклікаць’, ’запрашаць’ (Сл. ЦРБ). Аддзеяслоўны назоўнік ад ст.-бел. позвать ’выклікаць у суд’ (1423) < *pozъvati, гл. зваць. Словаўтварэнне, як у назва < назваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павестка, позва

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пове́стка ж.

1. (извещение) паве́стка, -кі ж.; (судебная — ещё) по́зва, -вы ж.;

2. (перечень вопросов на собрании, заседании) пара́дак, -дку м. (дня);

поста́вить в пове́стку дня паста́віць у пара́дак дня.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)