пло́скі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пло́скі |
пло́ская |
пло́скае |
пло́скія |
| Р. |
пло́скага |
пло́скай пло́скае |
пло́скага |
пло́скіх |
| Д. |
пло́скаму |
пло́скай |
пло́скаму |
пло́скім |
| В. |
пло́скі (неадуш.) пло́скага (адуш.) |
пло́скую |
пло́скае |
пло́скія (неадуш.) пло́скіх (адуш.) |
| Т. |
пло́скім |
пло́скай пло́скаю |
пло́скім |
пло́скімі |
| М. |
пло́скім |
пло́скай |
пло́скім |
пло́скіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
парале́льна-пло́скі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
парале́льна-пло́скі |
парале́льна-пло́ская |
парале́льна-пло́скае |
парале́льна-пло́скія |
| Р. |
парале́льна-пло́скага |
парале́льна-пло́скай парале́льна-пло́скае |
парале́льна-пло́скага |
парале́льна-пло́скіх |
| Д. |
парале́льна-пло́скаму |
парале́льна-пло́скай |
парале́льна-пло́скаму |
парале́льна-пло́скім |
| В. |
парале́льна-пло́скі (неадуш.) парале́льна-пло́скага (адуш.) |
парале́льна-пло́скую |
парале́льна-пло́скае |
парале́льна-пло́скія (неадуш.) парале́льна-пло́скіх (адуш.) |
| Т. |
парале́льна-пло́скім |
парале́льна-пло́скай парале́льна-пло́скаю |
парале́льна-пло́скім |
парале́льна-пло́скімі |
| М. |
парале́льна-пло́скім |
парале́льна-пло́скай |
парале́льна-пло́скім |
парале́льна-пло́скіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
стэрэаско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.
Аптычны прыбор, у якім два плоскія адлюстраванні прадмета зліваюцца ў адзін аб’ёмны малюнак.
|| прым. стэрэаскапі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лы́жы, лыж і -аў, адз. лы́жа, -ы, ж.
Плоскія драўляныя або пластыкавыя палазкі для перамяшчэння па снезе, прымацаваныя да абутку.
Хадзіць на лыжах.
|| прым. лы́жны, -ая, -ае.
Л. паход.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пло́скі, -ая, -ае.
1. Роўны, без узвышшаў і паглыбленняў, з прамой і гладкай паверхняй.
П. дах.
2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці, банальны, пошлы.
Плоскія жарты.
Плоска (прысл.) вастрасловіць.
|| наз. пло́скасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стэрэаско́п, ‑а, м.
Аптычны прыбор, у якім два плоскія адлюстраванні прадмета зліваюцца ў адзін аб’ёмны малюнак.
[Ад грэч. stereos — аб’ёмны і skopeō — гляджу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
червя́к зоол., техн. чарвя́к, -ка́ м.;
пло́ские черви зоол. пло́скія чэ́рві.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пло́скі, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае ўпадзін і ўзвышшаў; з роўнай паверхняй. Направа — плоскія ўзгор’і, адзінокія скалы, яры між імі. Самуйлёнак. Наперадзе паказаліся будынкі з плоскімі дахамі, белыя, вясёлыя. Алешка. // Без звычайнай выпукласці, пляскаты. Нядобрая ўсмешка ўсё не сыходзіла з плоскага, пакляванага Міканоравага твару. Мележ. // Не круглы, сплюшчаны. Арцём, адпачыўшы, бярэцца за работу. Аполак у яго ўжо гатовы. Плоскім цяслярным алоўкам ён размячае яго на кавалкі. Ракітны.
2. Пазбаўлены арыгінальнасці; банальны, пошлы. Плоскія жарты. □ Гутарка, зразумела, ідзе не пра той абавязковы, наперад зададзены «казённы» аптымізм «бурапены» ці плоскай і павярхоўнай адналінейнасці. Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Мэткі ’кулік з саломы для пакрыцця страхі’ (пруж., Нар. сл.). Не зусім ясна. Відаць, з ⁺мэнткі, якое з літ. merita ’лапатачка’: плоскія снопікі з саломы падобны да лапаты. Выпадзенне ‑н‑ параўн. у мэтэнька (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плясні́к (плесяік) ’плюшнік’ [відаць, Sparganium]’ (лун., Шатал.). Да плюшнік, плюха 2. Наяўнасць ‑с‑ сведчыць альбо пра ўплыў лексемы плоскі (у расліны плоскія доўгія лісты), альбо пра запазычанне з зах.-балт. дыялектаў, роднаснае літ. pliūšė ’трыснёг, Phragmites communis L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)