пле́сневы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пле́сневы пле́сневая пле́сневае пле́сневыя
Р. пле́сневага пле́сневай
пле́сневае
пле́сневага пле́сневых
Д. пле́сневаму пле́сневай пле́сневаму пле́сневым
В. пле́сневы (неадуш.)
пле́сневага (адуш.)
пле́сневую пле́сневае пле́сневыя (неадуш.)
пле́сневых (адуш.)
Т. пле́сневым пле́сневай
пле́сневаю
пле́сневым пле́сневымі
М. пле́сневым пле́сневай пле́сневым пле́сневых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пле́сні ’вяснушкі’ (светлаг., рагач., б.-каш., Мат. Гом.), плесня ’тс’ (слаўг., карм., ветк.), слаўг., карм. плесневыя ’з вяснушкамі’ (ЛА, 3), рус. смал. плесни ’вяснушкі’, плеашвыіі ’з вяснушкамі’, прыбалгыйск. ’сівы (пра масць каня)’, польск. pleśń ’чорная плесня на грабні пеўня’. Да плесня (гл.) < і.-е. plek‑sn‑i‑s ’пляма’ (Банькоўскі, 2, 607). Сюды ж ст.-бел. плеснивый, плесневый ’светла-шэрай масці’ (1552 г.), якое Булыка (Лекс. запазыч., 124) выводзіць са ст.-польск. pleśń iwy; параўн. таксама ст.-чэш. plesnivy ’пакрыты плесняй’, ’сівы, белапёры (пра каня)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грыб, ‑а; мн. грыбы, ‑оў; м.

1. Ніжэйшая бесхларафільная расліна ў выглядзе шапачкі на ножцы. Збіраць грыбы. Марынаваць грыбы. Ядомы грыб. Ядавіты грыб. □ Я люблю хадзіць між хвой, Цешыцца грыбамі. Свірка. На кожным кроку на вочы трапляюць грыбы баравікі, маслякі, бабкі. В. Вольскі. // Цвёрдая нарасць на дрэве; губа, чага. Бярозавы грыб. // перан. Пра тое, што мае форму грыба. Атамны грыб.

2. Ніжэйшы бесхларафільны раслінны мікраарганізм, які выклікае браджэнне, гніенне. Плесневыя грыбы-пеніцылы ідуць на выраб антыбіётыкаў.

3. (звычайна ў спалучэнні са словам «стары»). Разм. пагард. Пра старога чалавека. — Дык навошта я ім там, стары грыб, цяпер спатрэбіўся. Васілевіч.

4. звычайна мн. (грыбы́, ‑оў). Разм. пагард. Губы. Развесіў грыбы.

•••

Воўчыя грыбы — агульная назва неядомых грыбоў.

Паразітныя грыбы — грыбы, якія ў якасці крыніцы жыўлення выкарыстоўваюць жывыя тканкі розных арганізмаў.

Чайны грыб — слізістая плеўка, якая ўтвараецца з мікраарганізмаў і расце на паверхні салодкага чайнага раствору.

Расці як грыбы пасля дажджу гл. расці.

Як грыбоў пасля дажджу — многа каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)