пласто́м

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
пласто́м - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пласто́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пласто́м пласто́мы
Р. пласто́ма пласто́маў
Д. пласто́му пласто́мам
В. пласто́м пласто́мы
Т. пласто́мам пласто́мамі
М. пласто́ме пласто́мах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пласто́м ’неадчэпна’ (ТС). Відаць, да пласт (гл.). Семантычны перанос, аднак, няясны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распласта́ться (лечь пластом) распласта́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пла́ст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пла́ст пласты́
Р. пласта́ пласто́ў
Д. пласту́ пласта́м
В. пла́ст пласты́
Т. пласто́м пласта́мі
М. пласце́ пласта́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

расцерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак., што.

1. Рассыпаць роўным рыхлым пластом.

Р. сена тонкім слоем.

2. Рассыпаць, разгубіць, перавозячы, пераносячы.

Р. жыта па дарозе.

|| незак. расцяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расцяру́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распласта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Палажыць пластом, шчыльна прыціснуўшы да якой-н. паверхні.

Ранены ўпаў на зямлю і распластаў рукі.

2. Выцягнуць, раскінуўшы ў бакі.

Р. крылы.

|| незак. распла́стваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгле́ба, ‑ы, ж.

Грунт, які знаходзіцца пад верхнім пластом зямлі, пад глебай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассці́л, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассцілаць — разаслаць ​2; раскладанне тонкім пластом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́зам ’плоскім, шырокім бокам уніз’, ляжаць плазам ’ляжаць пластом’ (ТСБМ), карэліц.пластом’ (Сцяшк. МГ). З польск. płazem ’плоскім бокам’, якое з płaz > плаз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)