пла́жма
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| пла́жма |
- |
- |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Плажма́ ’плазам’ (Нас., Др.-Падб.), пла́жма ’тс’ (Гарэц.), мсцісл. пла́жмя ’тс’ (Юрч. Вытв.). З пла́зма (гл.). Не выключаецца уплыў рус. плашмя. Суф. ‑ма (= канчатак Тв. скл. парнага л.) утварае прыслоўі ад займеннікаў (кудэма, сюдэма), прыметнікаў (гольма‑голую ўзяў), назоўнікаў (дарма́) і дзеясловаў, звычайна ў пары з дзеясловам (крычма крычаць, сідзьма сядзець), гл. Карскі 2-3, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пла́зма, плазьма ’плазам’ (Скарбы; Клім.; Сцяц.; ТС; драг., Сл. Брэс.), ’плоска’ (Нас.). Перааформленае на бел. глебе пла́зам паводле пла́жма́ (гл.). Сюды ж пла́зма, плазьма ’ніц’ (Сцяшк. Сл.; ЛА, 5), кантамінаванае пла́змам ’плазам’ (Ян.) з плазам і пла́зма. Адносна значэння ’ніц’ параўн. польск. (у В. Патоцкага і А. Міцкевіча) do nóg mu upadł płazem = plackiem ’распластацца бліном’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)