пешахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ідзе пяшком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пешахо́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пешахо́д пешахо́ды
Р. пешахо́да пешахо́даў
Д. пешахо́ду пешахо́дам
В. пешахо́да пешахо́даў
Т. пешахо́дам пешахо́дамі
М. пешахо́дзе пешахо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пешахо́д м. пешехо́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пешахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Чалавек, які ідзе пяшком; пешы чалавек. Па тратуарах... праходзілі рэдкія пешаходы. Гурскі. Дар’я Сяргееўна пільна.. перабірае вачамі ўсіх пешаходаў, што ідуць туды і насустрач. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пешахо́д ’тратуар’ (Растарг.). З рус. пешеход ’тс’, пашыранага ў 90‑х гадах XIX ст., параўн. яшчэ пешеходня ’бакавы шлях (на мосце) для пешых’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пешехо́д пешахо́д, -да м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пешака́, пешэка́, пішака́ ’пяшком’ (калінк., З нар. сл.; Нар. Гом.; кобр., Сл. ПЗБ) — адназоўнікавыя прыслоўі (як драпака́ ў выразе: даць драпака́ ’даць лататы’) у форме Р. скл. адз. л., утвораныя пры дапамозе суф. ‑ак (⁺пяша́к), як бел. яда́к, драг. йізда́к ’яздок’. Параўн. таксама польск. pieszaka ’пяшком’, чэш. pešák ’пехацінец’, серб.-харв. пѐшак ’тс’, ’пешаход’, ’пешка’, макед. пешак ’тс’, славен. pešákпешаход, хадок’, ’пехацінец’, балг. пешак ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́шкам ’пехатой’ (пух., Сл. ПЗБ; Ян.) утворана ў выніку кантамінацыі лексем пе́шшу ці пе́ша і пяшко́м, апошняе, відаць, больш пашырана на рус. моўнай тэрыторыі і паходзіць са ст.-рус. пешькъпешаход’ (КЭСРЯ, 337).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяхо́тка ’фасоля, якая не ўецца’ (слонім., Расл. св.), пехо́тка ’тс’ (ПСл), параўн. укр. піхо́та ’тс’, польск. piechota ’тс’, балг. пеша́к ’тс’ і ’пешаход’, што семантычна выводзяцца з ’прыземлены, прыбіты, прыціснуты да зямлі; пешы’ (ЕСУМ, 4, 419). Гл. пе́шка, пехата́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проходя́щий

1. прич. які́ (што) прахо́дзіць; які́ (што) міна́е; см. проходи́тьI;

2. прил. прахо́жы;

3. сущ. прахо́жы, -жага м.; міна́к, -ка́ м.; (путник) падаро́жны, -нага м., падаро́жнік, -ка м.; (пешеход) пешахо́д, -да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)