першаро́дны, -ая, -ае.

1. Які нарадзіўся першым, самы першы (уст.).

П. сын.

2. перан. Які захоўвае свой натуральны стан, некрануты, першапачатковы (кніжн.).

Першародная прыгажосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

першаро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. першаро́дны першаро́дная першаро́днае першаро́дныя
Р. першаро́днага першаро́днай
першаро́днае
першаро́днага першаро́дных
Д. першаро́днаму першаро́днай першаро́днаму першаро́дным
В. першаро́дны (неадуш.)
першаро́днага (адуш.)
першаро́дную першаро́днае першаро́дныя (неадуш.)
першаро́дных (адуш.)
Т. першаро́дным першаро́днай
першаро́днаю
першаро́дным першаро́днымі
М. першаро́дным першаро́днай першаро́дным першаро́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

першаро́дны перворо́дный;

п. грэх — перворо́дный грех

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

першаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які нарадзіўся першым, раней за ўсіх астатніх. Першарадны сын.

2. перан. Кніжн. Які захоўвае свой натуральны стан, некрануты. Удалечыні ад заводскіх гудкоў, шуму вялікіх гарадоў.. [у Карпатах] пануе першародная цішыня. «Звязда». [Веньямін:] — Перад намі некранутая першародная прыгажосць. Будзем жа убіраць яе вачамі і вушамі, удыхаць грудзямі. Навуменка. Вунь зубастым каўшом праразае канаву Экскаватар праз глей першародных пластоў. Звонак. // Першапачатковы. Заўсёды, як гляне даўніна сівая У вочы, нібыта настаўнік суровы, Свой сэнс першародны тады набываюць І фарбы і гукі, пачуцці і словы. Панчанка. Многія з запісаных этнографам варыянтаў даюць магчымасць сцвярджаць, што пэўныя беларускія народныя песні, якія спяваюцца цяпер і вядомы вельмі шырока, «выраслі» з тых, што бытавалі ў першароднай форме ў XIX ст. і яшчэ раней. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перворо́дный уст., прям., перен., книжн. першаро́дны;

перворо́дный сын першаро́дны сын;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́рвісінка ’першацёлка’ (рас., Шатал.). Рус. первесинка, пер‑ вестника ’тс’. Параўн. таксама польск. pierwiosnek, pierwiosnek ’чалавек-навічок’, ’пачатак’, ’кветка ключыкі, Primula L.’, чэш. prvosenka ’тс’, славен. prvesnica ’жанчына, якая нарадзіла упершыню’, ц.-слав. пръвѣснъ ’першародны’, укр. первісний ’першасны’ Прасл. *pьrvesf(bjnьjь — прыметнік, утвораны ад адцягнеішага назоўніка ж. р. *pьrveslъ (параўн. *sves(b), як аналагічнае праслав. утварэнне *ры©’0(ьпуь < *рьп > (На > pierwotny* рус. первост‑ ныіі (Трубачоў, Проспект, 75–76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэх

1. сущ. (род. граху́) м., в разн. знач. грех;

2. в знач. сказ., разг. грех, грешно́;

г. вам так гавары́ць — грех (грешно́) вам так говори́ть;

браць г. на душу́ — брать грех на́ душу;

з грахо́м папала́м — с грехо́м попола́м;

няма́ чаго́ грахі́ таі́ць — не́чего греха́ таи́ть;

як на г. — как на грех;

дале́й ад граху́ — от греха́ пода́льше;

смяро́тны г. — смерте́льный грех;

першаро́дны г. — перворо́дный грех;

што пра́ўда, то не г.посл. что пра́вда, то не грех;

нядо́ўга і да граху́ — до́лго ли до греха́;

і смех і г.погов. и смех и грех;

ра́да б душа́ ў рай, ды грахі́ не пуска́юцьпосл. рад бы в рай, да грехи́ не пуска́ют;

прапа́ў мех — на ба́цьку г.погов. с больно́й головы́ на здоро́вую

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)