Пе́рсці, перець ’грудзі ў каня’ (в.-дзв., Шатал.; ТС; ганц., беласт., Сл. ПЗБ; слон., арш., КЭС; Бяльк.; Янк. 2; Некр.; мазыр., З нар. сл.). Генетычна узыходзіць да персі. Мяркуецца (Махэк₂, 486), што слова магло абазначаць ’рэбры’, параўн. ст.-інд. parśu‑, ст.-інд. pr̥šṭí‑ (ж. р.) ’рабро’, але ў прасл. мове *pьrstь стала абазначаць ’грудзі ў каня’. Рэшткі ‑t‑ можна бачыць у чэш. prsotiny, prsosiny ’нагруднік’ (< *prstiny) і ў ням. Brust ’грудзі’. Раней Махэк (Recherches, 60) звязваў і.-е. *perкʼ‑ з *perst‑ > слав. pьrstъ ’палец’, прыводзячы ў пацвярджэнне той факт, што ў некаторых народаў (напр., у казахаў) нованароджанаму спачатку давалі смактаць палец, а не грудзі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рсні ’грудзі ў каня’ (Бір. Дзярж.; саліг., Нар. словатв.). Паводле Крывіцкага (Нар. словатв., 112), слова узнікла з пе́рсці (гл.) паводле узору пе́рсцень ’пярсцёнак’ > пе́рсні ’тс’ (мн. л.). Можна дапусціць, што пе́рсні ўзыходзіць да прасл. *pьrsi ’жаночыя грудзі’ > ’грудзі’ > ’грудзі ў каня’ — асабліва пасля з’яўлення вупражы на каня, параўн. хамут мог разумецца як “пярсцёнак” на шыю. Параўн. славац. prsiny, серб.-харв. пр́сина ’нагруднік (збруя)’. Сюды ж персьцьні ’грудзі ў каня’ (пух., З нар. сл.) — у выніку кантамінацыі лексем пе́рсні і пе́рсці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рсі ’грудзі ў каня’ (кам., бых., КЭС; Нар. Гом.; беласт., шчуч., Сл. ПЗБ), (паэтычн.) ’грудзі ў чалавека’ (ТСБМ), укр. пе́рси, перс(а), рус. пе́рси грудзі, пярэдняя частка цела — ад шыі да жывата’, ’унутраныя органы, размешчаныя ў грудзях; лёгкія’, стараж.-рус. пьрсь; польск. pierś, piersi ’грудзі’, ’жаночыя грудзі’, чэш. prsy < prs, prso, prsa < ст.-чэш. prsi — мн. (парны) л. ж. р.; славац. prsia (н. р. мн. л.), славен. pŕsi (ж. р.), pŕsa (н. р.), серб.-харв. пр̏си, пр̏са ’грудзі’, ст.-слав. прьси. Прасл. *pьrsi, роднаснае літ. жамойцк. pìršys (ж. р.) ’грудзі ў каня’, ст.-інд. párçuṣ ’рабро’, авест. parəsu‑, pərəsu‑ ’рабро, бок’; асец. fars ’тс’, ’краіна, старонка’ — да і.-е. *perкʼ са значэннем ’рабро’ (Міклашыч, 342; Траўтман, 220; Покарны, 820; Фасмер, 3, 245; Махэк₂, 486; Бязлай, 3, 129). Відаць, прасл. *pьrsi азначала, аднак, ’жаночыя грудзі’, побач з *grǫdь ’грудзі чалавека’ і vъn‑ědro ’ўнутраныя органы’. Значэнне ’грудзі ў каня’ развілося ў некоторых гаворках пазней шляхам семантычнага пераносу ў сувязі са з’яўленнем конскай вупражы, параўн. персці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)